Запрашаем на выстаўку “Жылі-былі…”

Установа культуры “Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей”

запрашае ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама  іх бацькоў, бабуль і дзядуляў, выкладчыкаў і выхавальнікаў устаноў адукацыі наведаць выстаўку казак Святланы Кузняцовай  з Маладзечна пад назвай ” ЖЫЛІ-БЫЛІ».

На выстаўцы  прадстаўлена больш  60 герояў з любімых народных казак розных краін. Вы зможаце пасябраваць з героямі беларускіх, украінскіх, рускіх, венгерскіх, японскіх, англійскіх і іншых народных казак.

Падчас казачнага вандравання зможаце даведацца пра гісторыю ўзнікнення лялькі, што нарадзілася пад дахам хаты, паглядзець казкі і мультфільмы, паслухаць песні, стаць удзельнікам віктарыны, інтэлектуальнай  гульні, намаляваць і пакінуць сабе на памяць малюнак любімага героя .

Запрашаем ўсіх па добры настрой!

Выстаўка працуе да 29 лютага з 8.00 да 17.00 кожны дзень, акрамя панядзелка.

Кошт уваходнага білета: дзіцячы ад 3-х гадоў – 2,50 руб.

дарослы – 3,00 руб.

для груп ад 10 чал. – 2,00 руб.

экскурсійнае абслугоўванне – 5 руб.

Даведкі па тэлефоне: + 375-15-63-21-3-41

 

МЫ ВАС ВЕЛЬМІ ЧАКАЕМ!!

 

 

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian