Іх імёнамі названы вуліцы горада Дзятлава: Пётр Кузьміч Макараў

Іх імёнамі названы вуліцы горада Дзятлава

Пётр Кузьміч Макараў

Пётр Кузьміч Макараў – адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся ў вёсцы Крутбай Усманского раёна Ліпецкай вобласці ў 1916 г. З 1943 года – член КПСС. З чэрвеня 1941 г. служыць на фронце. У партызанах з лютага 1942 года, камандзір групы, атрада. У лістападзе 1943 – ліпені 1944 гг. камандзір партызанскай брыгады імя К. Е. Варашылава, якая толькі ў снежні 1943 г. – лютым 1944 г. падарвала 31 эшалон, 8 мастоў, знішчыла 16 варожых аўтамашын, здзяйсняла налёты на ваенныя аб’екты і гарнізоны праціўніка ў райцэнтры Дзятлава і в. Зачэпічы.

Гістарычная даведка

  Брыгада імя К.Я.Варашылава дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага, Жалудоцкага, Лідскага, Шчучынскага раёнаў Баранавіцкай вобласці. Створана ў лістападзе 1943 г. на базе атрадаў імя Варашылава, імя Калініна і імя Дзяржынскага.

  У снежні 1943 — лютым 1944 г. партызаны брыгады падарвалі 31 эшалон, 8 мастоў, знішчылі 16 аўтамашын, маёнтак, зрабілі налёты на ваенныя аб’екты і гарнізоны ў райцэнтры Дзятлава і в. Зачэпічы. У час карнай аперацыі ворага супраць партызан Шчучынскай зоны (07.06—15.06.1944) вялі абарончыя баі, у ноч на 11 чэрвеня прарвалі блакаду і выйшлі ў Гарадзішчанскі раён.

  Атрад імя Варашылава ўдзельнічаў у прарыве блакады ў складзе Ленінскай партызанскай брыгады ў снежні 1942 г. Толькі ў жніўні 1943 г. на чыгуначных участках Ліда — Баранавічы, Ліда — Масты падарваў больш за 600 рэек.

  У ліпені 1944 г. брыгада сумесна з артдывізіёнам Чырвонай Арміі каля райцэнтра Казлоўшчына перарэзала шлях да адступлення, захапіла пераправу на р.Шчара.

  15.07.1944 г. брыгада (522 партызаны, атрады імя Варашылава, імя Калініна, імя Дзяржынскага, імя Панамарэнкі) злучылася з Чырвонай Арміяй.

  Камандзір — Пётр Кузьміч Макараў (лістапад 1943 — ліпень 1944); камісары: Васіль Якаўлевіч Сашнеў (лістапад 1943 — красавік 1944), Мікалай Нікіціч Белякоў (красавік — ліпень 1944); начальнік штаба — Сяргей Платонавіч Дабравольскі (лістапад 1943 — ліпень 1944).

З 1944 года Пётр Кузьміч Макараў знаходзіўся на савецкай і адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце. Іменем П.К.Макарава названа вуліца г.Дзятлава.

Матэрыял падрыхтавала Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian