Іх імёнамі названы вуліцы горада Дзятлава: Іван Аляксеевіч Жолабаў

Іван Аляксеевіч Жолабаў

Іван Аляксеевіч Жолабаў нарадзіўся 26 ліпеня 1917 года ў сяле Вялікая Гара Халмагорскага раёна Архангельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на камсамольскай рабоце, журналістам у архангельскіх газетах “Штурм”, “Паўночны камсамолец”, “Праўда Поўначы”. Падчас фінскай вайны добраахвотна ўступіў у лыжны батальён, які быў сфарміраваны камсамолам Поўначы.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, І. А. Жолабаў быў студэнтам другога курса Свярдлоўскага інстытута журналістыкі. У 1941 годзе ён  добраахвотна запісаўся ў рады Чырвонай Арміі. Юнака накіроўваюць у Хабараўскую школу НКУС, пасля заканчэння якой Жолобов паступае ў распараджэнне спецаддзела Заходняга фронту.

З 2 жніўня 1943 года І. А. Жолабаў, мянушка “Капітан Паўночны”, узначальвае атрад спецыяльнага прызначэння “Дружба”, які дзейнічаў на Гомельшчыне. Атрад “Дружба” аказаў вялікую дапамогу злучэнням 1-га Беларускага фронта падчас правядзення аперацыі па вызваленні Гомеля, Рэчыцы і многіх іншых населеных пунктаў. Выканаўшы аператыўна-дыверсійныя заданні, народныя мсціўцы злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі і ў поўным складзе вярнуліся ў Маскву, каб атрымаць новае заданне.

На гэты раз ім было загадана зрабіць высадку на парашутах каля р. Нёман, у Ліпічанскай пушчы Дзятлаўскага раёна. Аператыўнае становішча было тут вельмі складанае. Буйныя нямецкія гарнізоны стаялі ў Дзятлаве, Казлоўшчыне, Наваельні, Навагрудку і іншых населеных пунктах, а таксама ўздоўж чыгункі Ліда-Баранавічы і Мінск-Гродна.

За параўнальна кароткі час група вырастае ў буйны атрад, здольны самастойна вырашаць баявыя задачы. Падрыўнікамі атрада былі пушчана пад адхон 22 варожыя эшалоны, знішчана 25 паравозаў, 169 вагонаў з жывой сілай і тэхнікай, паранена і забіта больш за 750 салдат і афіцэраў праціўніка. У адкрытым баі разгромлены штаб нямецкай дывізіі, захоплена 16 павозак з боепрыпасамі і абсталяваннем, радыёстанцыя, 12 кулямётаў, 22 аўтаматы, больш за 100 вінтовак.

Пасля вызвалення Дзятлаўскага раёна штаб атрада «Дружба» некаторы час знаходзіўся ў Дзятлаве, удзельнічаў у аднаўленні Савецкай улады ў раёне.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны І. А. Жолабаў працуе ў органах КДБ. У маі 1951года ён быў пераведзены ў Алтайскі кіраванне. 20 снежня 1967 па стане здароўя Іван Аляксеевіч ідзе ў адстаўку.

Але і на заслужаным адпачынку, цяжка хворы Іван Аляксеевіч шмат працуе. Ёе піша мемуарныя творы: “За лініяй фронту – таксама вайна”, “На Нёмане чакаюць сваіх”, “Сцежкі разведчыкаў”, вядзе вялікую працу сярод моладзі.

Радзіма высока ацаніла баявыя і працоўныя заслугі І. А. Жолабава, узнагародзіўшы яго двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі. Яму прысвоена званне Ганаровага чэкіста СССР.

30 жніўня 2017 года ў Барнауле адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай мемарыяльнай дошкі пісьменніку, ганароваму супрацоўніку органаў бяспекі, франтавіку, камандзіру партызанскага спецатрада «Дружба» палкоўніку Івану Аляксеевічу Жолобову. Зроблена гэта па ініцыятыве УФСБ Расіі па Алтайскім краі і рэалізавана ў гонар векавога юбілею органаў дзяржаўнай бяспекі, 80-годдзя Алтайскага краю, а таксама юбілею самога героя – 25 ліпеня 2017 года Івану Аляксеевічу павінна было споўніцца 100 гадоў.

Матэрыял падрыхтавала Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian