Іх імёнамі названы вуліцы горада Дзятлава: Ян Янавіч Фогель

Імя барацьбіта-інтэрнацыяналіста, ураджэнца Латвіі добра вядома на Дзятлаўшчыне.  Адна з вуліц горада названа ў гонар Яна Янавіча.

Нарадзіўся ён 24 снежня 1898 года ў сяле Дурэ Вольмарского павета Ліфляндскай губерні ў сям’і батрака Яна Фогеля. Імя хлопчык атрымаў у гонар бацькі. Цяжкі лёс выпаў яму: вялікая сям’я ледзь зводзіла канцы з канцамі, таму дзеці з ранняга маленства прывучаны былі да працы, зараблялі на хлеб. Маленькі Ян спачатку быў пастушком, потым грузчыкам. Калі падрос, уладкаваўся працаваць на чыгунку.

Простага і надзвычай кемлівага юнака адразу заўважылі і палюбілі рабочыя-рамонтнікі. Менавіта на чыгунцы ён пазнаёміўся з рэвалюцыянерамі, у 1914 годзе ўступіў у шэрагі ВКП (б). Натхнёны гэтай важнай падзеяй, у тым жа годзе Ян Фогель паступае ў Вольмарскую настаўніцкую семінарыю. У семінарыі займаецца не толькі навукай, але працягвае і рэвалюцыйную дзейнасць. За гэта яго выключылі з семінарыі. Зноў пайшоў на чыгунку, не цураўся ніякай работы, быў выбраны сакратаром гарадской партыйнай арганізацыі.

Ішла Першая сусветная вайна. І неўзабаве хлопца забіраюць на фронт.

З лютага па лістапад 1917 года служыў радавым Латышскага запаснога стралковага палка, затым уступіў у атрад Чырвонай гвардыі пры ЦК бальшавікоў Латвіі.

Неўзабаве накіраваны ў Маскву і з лютага 1918 гады – супрацоўнік аддзела фарміравання Цэнтральнага штаба Чырвонай гвардыі. З красавіка 1918 года ў Чырвонай Арміі. Першапачаткова на працы ў ВЧК: ад’ютант старшыні ВЧК Ф. Э. Дзяржынскага, затым прадстаўнік ВЧК – УЦВК па Валагодскай і Паўночнай губернях, са студзеня 1919 году – следчы па асабліва важных справах адмысловага аддзела ВЧК. З верасня 1919 года – намеснік начальніка асобага аддзелу 14-й арміі, з чэрвеня 1920 году – ваенкам Ганжынского палка. Затым на палітычнай працы: з верасня 1920 году – начальнік палітбюро гарадоў Карачай, Кіславодск Георгіеўскага раёна Пяцігорскай губерні. Удзельнік грамадзянскай вайны. Браў удзел у баявых дзеяннях на Заходнім, Паўночным, Паўднёвым, Закаўказскім і Паўночна-Каўказскім франтах.

Пасля заканчэння вайны з верасня 1921 года Я. Я. Фогель – начальнік сакрэтнага аддзела тэрытарыяльнай губернскай ЧК. З сакавіка 1922 года на службе ў 6-й Чангарскай кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі, дзе прайшоў шлях ад камандзіра эскадрона да камісара кавалерыйскага палка і сакратара дывізіённай партыйнай камісіі. З мая 1924 году – памочнік ваенкама 7-й кавалерыйскай дывізіі (Заходняя ваенная акруга), са жніўня – выконваў абавязкі ваенкама спачатку 2-й кавалерыйскай дывізіі (Уральская ваенная акруга), затым 4-й кавалерыйскай дывізіі (Ленінградская ваенная акруга). У верасні 1926 года накіраваны на вучобу на Ленінградскія ваенна-палітычныя курсы імя Ф. Энгельса, якія скончыў праз год і ў верасні 1927 г. вярнуўся ў 6-ю Чангарскую кавалерыйскую дывізію на пасаду ваенкама. З верасня 1928 года – ваенкам Адэскай кавалерыйскай школы Украінскага ваеннай акругі.

Са жніўня 1931 года па лістапад 1933 года на вучобе ў Ваеннай акадэміі РККА імя М. В. Фрунзе, пасля заканчэння якой прызначаны камандзірам 38-й стралковай дывізіі. У лютым 1938 гады камбрыг Я. Я. Фогель быў арыштаваны органамі НКУС. У маі 1941 гады вызвалены і цалкам рэабілітаваны. У перадваенны перыяд абіраўся дэлегатам XIV і XV з’ездаў ВКП (б), а таксама членам ЦК ВКП (б) Беларусі (1927-1928).

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў, знаходзячыся ў запасе РККА. Ізноў закліканы ў РККА у чэрвені 1942 года і прызначаны начальнікам аддзела всявобуча ПрыбВО.

13 ліпеня 1943 года Загадам ДУК НКО прызначаны начальнікам штаба 80-га стралковага корпуса, які знаходзіўся на фарміраванні ў той жа акрузе, з 27 ліпеня часова выконваў абавязкі камандзіра корпуса. Пасля завяршэння фарміравання з 22 жніўня корпус увайшоў у склад 3-й арміі Бранскага фронта і ўдзельнічаў у Бранскай наступальнай аперацыі.

14 верасня 1943 года Фогель, з прыходам новапрызначанага камандзіра, прыступіў да выкананне абавязкаў намесніка камандзіра гэтага корпуса. З 16 лістапада 1943 гады палкоўнік Фогель быў прызначаны на пасаду камандзіра 120-й гвардзейскай стралковай Чырванасцяжнай дывізіі, якая ўваходзіла ў 41-ы стралковы корпус 3-й арміі Беларускага фронта. З 23 лістапада дывізія ўдзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі. Яе палкі авалодалі 31 населеным пунктам. Да 2 снежня яны выйшлі да Дняпра і занялі абарону.

15 лютага 1944 года дывізія зноў перайшла ў наступленне і ўдзельнічала ў Рагачоўска-Жлобінскай наступальнай аперацыі, падчас якой фарсіравала Днепр і вызваліла горад Рагачоў. У знак атрыманай перамогі загадам ВГК ад 26 лютага 1944 года ёй было прысвоена імя «Рагачоўская», а 2 сакавіка 1944 гада  яе камандзір генерал-маёр Фогель быў прадстаўлены камандзірам 41-га стралковага корпуса генерал-маёрам Урбановічам да звання Героя Савецкага Саюза, дадзенае рашэнне падтрымаў камандуючы войскамі 3-й арміі генерал-лейтэнант Гарбатаў, аднак камандуючы войскамі 1-га Беларускага фронта генерал арміі Ракасоўскі панізіў статус ўзнагароды да ордэна Леніна.

 

Пасля завяршэння аперацыі дывізія пад камандваннем Я.Я.Фогеля заняла абарону па рацэ Друць. З 24 чэрвеня 1944 года дывізія ў складзе тых жа корпусаў і арміі 1-га Беларускага фронта ўдзельнічала ў Беларускай наступальнай аперацыі (з 5 ліпеня – у складзе 2-га Беларускага фронта). У ходзе Бабруйскай аперацыі яна прарвала абарону праціўніка і наступала на поўнач ад Бабруйска. Яе часткі сумесна з іншымі злучэннямі арміі і фронта замкнулі кальцо акружэння бабруйскай групоўкі праціўніка і ўдзельнічалі ў яе ліквідацыі. Затым у ходзе Мінскай наступальнай аперацыі дывізія вяла пераследаванне праціўніка ў напрамку на Мінск. Пры развіцці наступлення ў ходзе Беластоцкай наступальнай аперацыі 8 ліпеня 1944 г. генерал-маёр Я. Я. Фогель ў баі за горад Навагрудак быў смяротна паранены.

Пахаваны ў горадзе Дзятлава Гродзенскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавiка 1945 года “за прарыў моцна умацаванай абароны праціўніка на рацэ Друць і баі за горад Навагрудак, праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм” гвардыі генерал-маёру Фогелю Яну Янавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Матэрыял падрыхтавала Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian