Да Міжнароднага Дня роднай мовы: сустрэча з навучэнцамі СШ№1
Сёння ў музеі СШ №1 прайшла сустрэча з навучэнцамі школы да Міжнароднага дня роднай мовы. Размова ішла пра захаванне не толькі мовы, але і гістарычнай, літаратурнай спадчыны Дзятлаўшчыны. Гучалі вершы, прыводзіліся цікавыя факты, звязаныя з асобамі Дзятлаўшчыны літаратурнай, вёўся дыялог з васьмікласнікамі на тэму любові да малой радзімы.