Прыгоды на Масленіцу
1 сакавіка рабяты, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Баравічок”, адсвяткавалі Масленіцу разам з музеем.
Рабяты, праходзячы квэст, пазнаёміліся з днямі Масленічнага тыдня, кожны з якіх прапаноўваў ім новыя задачы і гульні: наведаліся ў млын і атрымалі ад млынара муку, завіталі ў госці да Бабы-Ягі, павесялілі гаспадыню і атрымалі ад яе яйкі, затым адваявалі малако і масла – усё, што трэба для прыгатавання галоўных масленічных прысмакаў. Але і пасля гэтага гульня не скончылася: рабяты знайшлі чучала Масленіцы, вадзілі карагод і частаваліся смачнымі салодкімі блінамі.