Славім вясну, жанчыну і прыгажосць!

 

Славім вясну, жанчыну і прыгажосць! Так называецца выстава, якая пачала сваю работу напэрэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка. У назве – тры асноўныя словы, якія гучаць у сувязі з цудоўным вясновым святам. Аднак у цэнтры ўвагі – жанчына: жанчына-прыгажуня, жанчына-маці, жанчына-муза. І колькі б добрых слоў ні было сказана ў адрас жанчын, яны ніколі не будуць збытковымі і непатрэбнымі.

Са святам вас, дарагія жанчыны, з 8 Сакавіка. Няхай жыццё ваша будзе вечнай ВЯСНОЙ! Няхай светлая птушка бацян, сімвал нашай Беларусі, прыносіць толькі шчасце ў ваш дом!
Бацян прыносіць шчасце ў кожны дом,
Ён беражэ цяпло, спакой і радасць,
Ахоўвае мой край, маю зямлю
Аб хцівасці, пакутаў, лютай здрады.
А хочаш мець дзіцятка – загадай
На вышыню палёту дзіўнай пары.
Глядзі – нясе, ты толькі не зміргні, –
Не страшаць грому грозныя ўдары.
Вяшчун вясны, суладнасці вяшчун,
Афарбаваны ў колеры Сусвету,
Ён сцеражэ не толькі Беларусь,
Бароніць ён усю маю Планету.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian