Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Сёння ў музеі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, – уручэнне пашпартаў вучням школ раёна, якім напярэдадні свята споўнілася 14 гадоў. Сярод гасцей былі А.С.Бараноўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Н.Я.Калодка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, К.Хілімончык , Першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.  Пасля ўручэння галоўнага дакумента ад імя моладзі выступіла вучаніца 8-га класа гімназіі №1 г.Дзятлава Загдай Паліна. Для рабят была праведзена экскурсія па залах музея.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian