Цікавыя экспанаты з фондаў Дзятлаўскага музея: рэвальвер сістэмы наган

Цікавыя экспанаты з фондаў Дзятлаўскага музея: рэвальвер сістэмы наган

Наган ў гады грамадзянскай вайны належаў Кульшу Сцяпану Мацвеевічу, які служыў у 1918-1922 гадах паліруком роты ў Чырвонай Арміі. Наган ён захоўваў патаемна да самай Вялікай Айчыннай вайны. У час вайны перадаў яго партызанам Стаўбцоўска-мірскага злучэння.

У апошняй чвэрці XIX стагоддзя многія дзяржавы задумаліся пра пераўзбраенне сваіх армій. Да таго часу найбольш перспектыўным узорам асабістай кароткаствольнай агнястрэльнай зброі былі рэвальверы, якія спалучаюць у сабе дастатковую прастату канструкцыі, шматзараднасць і надзейнасць. Бельгійскі горад Льеж быў адным з еўрапейскіх цэнтраў зброевай прамысловасці. У ім з 1859 года існавала Аружэйная фабрыка Эміля і Леона Наган (Fabrique d’armes Emile et Léon Nagant) – невялікая сямейная майстэрня, якая займалася рамонтам галандскіх рэвальвераў і праектавала свае ўзоры агнястрэльнай зброі. Першы рэвальвер арыгінальнай канструкцыі старэйшы брат Эміль прадставіў на выпрабаванні бельгійскаму ваеннаму ведамству, і ён быў прыняты на ўзбраенне ў якасці афіцэрскай і унтэр-афіцэрскай зброі пад назвай «рэвальвер мадэлі 1878 года”. 9-мм рэвальвер мадэлі 1878 года быў шасці зарадным, ён быў абсталяваны «механізмам падвойнага дзеяння», гэта значыць ўзвядзенне курка магло ажыццяўляцца непасрэдна рукой стрэлка альбо аўтаматычна пры націску на спускавы кручок. Для унтэр-афіцэраў пяхоты, кавалерыі і дапаможнага складу па заданні кіраўніцтва бельгійскай арміі быў распрацаваны «9-мм рэвальвер Наган М/1883» са свядомым пагаршэннем баявых якасцяў: за кошт увядзення дадатковай дэталі была выключана магчымасць стральбы «самаўзводам», пасля кожнага стрэлу даводзілася зноўку ўзвода курок. Было выпушчана яшчэ некалькі мадыфікацый рэвальвера розных калібраў і даўжынь ствала. Неўзабаве ў выніку хваробы Эміль Наган амаль цалкам страціў зрок і асноўныя работы па ўдасканаленні канструкцыі распачаў яго малодшы брат Леон Наган.

У мадэлі 1886 г. была некалькі зніжана маса зброі і значна палепшана надзейнасць і тэхналагічнасць канструкцыі, так, чатыры спружыны ўдарна-спускавога механізму былі заменены ўсяго адной двупёрай. Таксама ў новай мадэлі была ўлічана існуючая тэндэнцыя развіцця зброі ў бок змяншэння калібра, быў выбраны найбольш распаўсюджаны ў той час 7,5-мм патрон з бяздымнага пораху. Адной з галоўных праблем, якія стаялі перад канструктарамі рэвальвераў, быў прарыў парахавых газаў у зазор паміж казённым зрэзам ствала і пярэднім тарцом барабана. У канструкцыі бельгійскага збройніка Анры Піпэра было знойдзена рашэнне праблемы абцюрацыі: перад стрэлам спускавы механізм падаваў барабан рэвальвера наперад, патрон меў асаблівую канструкцыю, куля ў ім была цалкам патоплена ў гільзу, ролю альцюратара іграла дульца гільзы, якое раздвойвалася і прыціскалася парахавымі газамі ў момант стрэлу да каналу ствала, што выключала магчымасць прарыву газаў. Гэты прынцып з істотным спрашчэннем канструкцыі, якая насоўвала барабан на ствол, быў выкарыстаны Лявонам Наганам ў 1892 годзе, пад новую мадэль рэвальвера быў распрацаваны патрон з гільзай, забяспечанай падоўжаным дульцем. Гэтая мадэль рэвальвера Нагана стала класічнай, наступныя мадыфікацыі не прынеслі прыкметнай змены ў канструкцыю.

На постсавецкай прасторы наўрад ці знойдзецца чалавек, які хаця б краем вуха, у песні, кіно ці проста ў гутарках не чуў слова «наган». Ён стаў легендай яшчэ ў час актыўнага выкарыстання, гэты рэвальвер ўвасабляе ў сабе вобраз рускага і савецкага салдата і афіцэра канца XIX – сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Адбіваючы штурм Порт-Артура, рускія салдаты і афіцэры ў жорсткіх блізкіх баях на ўмацаваннях і ў акопах вакол горада выкарыстоўвалі наганы. Рускія афіцэры ўздымалі ў атаку сваіх салдат у гады Першай сусветнай з наганамі ў руках. Рэвалюцыйны “Маўзэр C96», характэрнай формы, толькі акампанаваў масавага наганам.

Удзельнікам грамадзянскай вайны з абодвух бакоў, змагарам з басмацтвам, чэкістам і кавалерыстам – усім у дапамогу быў наган. Апошнім і, верагодна, самым цяжкім выпрабаваннем для ўжо састарэлага, але ўсё яшчэ надзейнага, магутнага і непераборлівага рэвальвера стала Вялікая Айчынная вайна, праз якую ён з гонарам прайшоў. Рэвальвер сістэмы Нагана – прыгожы, удалы тэхналагічна і надзейны – заняў годнае месца ў гісторыі рускай зброі.

Наган стаў сімвалам рэвалюцый у Расіі. Нягледзячы на ​​тое, што і вайсковыя афіцэры, і паліцыянты, і падпольшчыкі, і тэрарысты-рэвалюцыянеры мелі доступ да больш сучасных і хуткастрэльных пісталетаў (перш за ўсё браўнінг і Кольт), многія часта насілі з сабой другі ствол, і ім быў бездакорны наган. Калі пісталет закліноўваў ці даваў асечку, у справу ішоў рэвальвер, прычым часцяком ратаваў жыццё свайму гаспадару. У гады грамадзянскай вайны і пасля яе наган стаў зброяй барацьбы са злачынным элементам, бандамі (зрэшты, самі бандыты і антысавецкія элементы таксама любілі гэты рэвальвер). Наган лёгка і падоўгу мог захоўвацца ў схованках, схронах або проста пад падлогай, а пры выманні адразу быў гатовы да справы.

Набліжалася новая вайна. У 1930 годзе быў вынайдзены і стаў на ўзбраенне Чырвонай Арміі яшчэ адзін пісталет-легенда – ТТ, але наган ўсё ж заставаўся і ў вытворчасці, і на ўзбраенні. З’явіўся і наган з глушыцелем «Брама» – адзін з першых серыйных савецкіх глушыцеляў. Атрымаў назву «Брама» у гонар вынаходнікаў – братоў В.Г. і І.Г. Міціных. У СССР пакінулі толькі «афіцэрскі» варыянт рэвальвера, які страляў самоўзводам. У канструкцыю былі ўнесены толькі невялікія змены, якія закранулі мушкі і некаторыя іншыя дэталі. Наган працягваў шырока выкарыстоўвацца ва ўсіх відах і родах войск Чырвонай Арміі. Ён шырока ўжываўся ў міліцыі, у войсках НКУС і аператыўнікамі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны многія камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, асабліва танкісты, артылерысты, кулямётчыкі і сапёры-штурмавікі аддавалі перавагу звышнадзейнаму ва ўмовах вайны рэвальверу. Ужо з’явіўся шырокі выбар больш сучасных пісталетаў, але наган не даваў асечак і часта, як і раней, выкарыстоўваўся ў якасці другой або нават асноўнай асабістай зброі. Эвакуацыя прамысловасці і недахоп кваліфікаваных кадраў у ваенны час прывялі да зніжэння якасці вырабу рэвальвераў, але наган ўсё роўна працягваў эфектыўна працаваць.

Пасля заканчэння вайны наган быў зняты з ўзбраення. Падставай паслужыла найперш нездавальняючая хуткасць перезарадкі. Тым не менш у міліцыі наганы праслужылі аж да канца 60-х гадоў, у інкасатараў і спецсувязі – аж да 80-х, а геолагам, якія адпраўляліся ў далёкія экспедыцыі, наганы выдаваліся для самаабароны ад дзікіх жывёл.

     Матэрыял падрыхтавала А.Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік музея

 Наган з фондаў Дзятлаўскага музея

   Наган 1937 года вытворчасці

 Рускі афіцэр перыяду Першай сусветнай вайны з наганам

 Чырвонаармеец Сухаў з фільма “Гарачае сонца пусныні” з наганам

 Следчы Жыглоў з фільма “Месца сустрэчы змяніць нельга” страляе з нагана

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian