15 мая- Міжнародны дзень сям’і

Паважаныя дзятлаўчане, сябры, наведвальнікі! Супрацоўнікі Дзятлаўскага краязнаўчага музея віншуюць вас з Міжнародным днём сям’і.

Жадаем вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, мірнага неба над галавой. Няхай сям’я заўсёды застаецца для вас тым апірышчам, якое выратуе ад любой непрыемнасці, ад любога гора.

Няхай лятуць гады арламі ў вольным небе,

Не страшны буры дзён, выпрабаванняў час,

З табой твая сям’я, і пры любой патрэбе

Яна – наш божы дар, спакой, ратунак наш.

Гарыць тваёй сям’і нязгасная лампада,

І тым святым агнём заўсёды даражы.

Бязмежныя любоў і цеплыня, спагада –

Сям’і сваёй спакой і шчасце беражы!

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian