Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь: “Славім Дзятлаўшчыну словам і справай!”

Сёння каля сцен Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея прайшло літаратурнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю Дзятлаўскага раёна. На мерапрыемства былі запрошаны члены літаратурнага аб’яднання “Пралескі”, дзятлаўчане, школьнікі. Усе прысутныя маглі па свайму жаданню чытаць вершы, гаварыць пра любімыя мясціны, пра сваю малую радзіму. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава партрэтаў знакамітых землякоў работы Мікалая Несцярэўскага.

На плошчы ў час урачыстасцяў працавала выстава “Славім Дзятлаўшчыну словам і справай!”

 

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian