Нашы знакамітыя землякі: вучоны з вёскі Юравічы

3 ліпеня споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, вучонага-будаўніка Багаслаўчыка Пятра Міхайлавіча.

Нарадзіўся  ён у в. Юравічы Дзятлаўскага раёна. Кандыдат тэхнічных навук дацэнт. Выдатнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Доўгі час узначальваў кафедру энергетычнага будаўніцтва БНТУ. Асноўныя навуковыя працы і публікацыі прысвечаны праектаванню і будаўніцтву гідратэхнічных канструкцыў. Таксама распрацаваны курс лекцый для студэнтаў універсітэта па тэме “Гідратэхнічныя збудаванні: курс лекцый для студэнтаў спецыяльнасці 1-70 04 03 “Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў”  вышэйшых навучальных устаноў,  «Гідратэхнічныя збудаванні ТЭС і АЭС: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці “Будаўніцтва цеплавых і атамных станцый”, «Гідратэхнічныя збудаванні: курс лекцый» і іншыя.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian