Да 76-годдзя вызвалення Дзятлаўшчыны: “Подзвігі слаўныя твае, землякі!

Сёння, 9 чэрвеня, прайшло мерапрыемства, прысвечанае 76-годдзю вызвалення Дзятлава і Дзятлаўскага раёна. У рамках мерапрыемства была арганізавана экскурсія для выхаванцаў дзіцячага садка №2 “Подзвігі слаўныя твае, землякі!”, у час якой дзеці даведаліся шмат цікавага пра дзень 9 ліпеня 1944 года, калі Чырвоная Армія ўступіла ў мястэчка Дзятлава.

Каля сцен музея ўвесь дзень працавалі дзве фотазоны. Тут любы жадаючы мог сфатаграфавацца, прымерыўшы адзенне часоў мінулай вайны, а таксама паўдзельнічаць у акцыі “Ліст пераможцу”, напісаць шчырыя словы падзякі тым, хто вызваляў наш горад. Мерапрыемства стала часткай адной вялікай акцыя, прысвечанай знамянальнай для дзятлаўчан даце.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian