Фальклорныя вячоркі з народнымі ўмельцамі “З вытокаў народных”

29 ліпеня ў музеі прайшлі фальклорныя вячоркі з народнымі ўмельцамі – удзельнікамі клуба “Нам гады не бяда” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Супрацоўнікі музея запрасілі прысутных успомніць пра старадаўні звычай нашага народа – вячоркі.

У кожнай вёсцы былі свае вячоркі. Маладыя людзі збіраліся, каб паказаць сябе, на другіх паглядзець, перакінуцца частушкай, паспаборнічаць у пацехах ды забавах.

Пачаліся музейныя вячоркі з песні, так як і раней людзі не расставаліся з песняй – і ў бядзе, і ў радасці , і на працы яны выконвалі розныя песні.

На музейных вячорках спявалі Ганна Харлінская і Інна Юганава.

         

Любіў наш народ сачыняць і расказваць небыліцы і дражнілкі, спяваць частушкі, гуляць у гульні, якія былі не проста забавай, але і навучаннем. Таксама на вячорках нашы продкі загадвалі адзін аднаму загадкі, расказвалі прыказкі. Таму і на вячорках у  музеі прысутным прапанавалі ўспомніць розныя жанры фальклору.

                    

На вячоркі ў музей прадстаўнікі клуба “Нам гады не бяда” прыйшлі не с пустымі рукамі. Кожны прынёс з сабой сваё захапленне, паказаўшы праз афармленне тэматычных пляцовак:

“Дары зямелькі маёй роднай” Варабей Ірыны Іванаўны, “Кветкавая палянка” ад  Ёда Любові Іванаўны і Яхімовіч Валянціны Фёдараўны, “Я люблю Беларусь” Капцеўскай Анастасіі Аляксандраўны, “Клубочак віўся, віўся і шыкоўны ўзор атрымаўся” ад Гушча Ядвігі Міхайлаўны, “Любімая справа” Кучынскай Алы Іванаўны. Прыемна  і  цікава было паслухаць  гэтых прыгожых жанчын пра іх любімую справу.

 

Закончыліся вячоркі чаяпіццем.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian