Мастакі малой радзімы: Валерый Грышук
На выставе “Мастакі роднай зямлі”, якая працуе ў нашым музеі на працягу жніўня-верасня 2020 года, дэманструюцца работы Валерыя Грышука. Прапануем іх увазе нашых наведвальнікаў і шчыра запрашаем дакрануцца да глыбіні мастацкага ўспрымання свету нашага земляка.
Грышук Валерый Анатольевіч
Самадзейны мастак. Нарадзіўся 26 жніўня 1972 года ў Дзятлаве. Скончыў сярэднюю школу № 1 г.Дзятлава. У 1989 годзе паступіў у Мірскае мастацкае вучылішча. Пасля заканчэння працаваў у школе № 1 г.Дзятлава настаўнікам малявання. Затым працаваў мастаком у санаторыі “Радон”, “райсаюзе” Дзятлаўскага раёна. У 2006 годзе сям’я пераязджае ў г.Гродна. Зараз Валерый Анатольевіч працуе мастаком на Гродзенскім механічным заводзе.
Малюе пейзажы, нацюрморты ў тэхніцы рэалізму.
“Вечар”
“Восеньскі пейзаж”
“Пасля дажджу”
“Родныя мясціны”
“Спакой”
“Супакаенне”
“Там, за туманамі”
“Магутны дуб”
“Перад навальніцай”