Мастакі роднай зямлі: Антон Антонавіч Семярнік

На выставе “Мастакі роднай зямлі”, якая працуе ў Дзятлаўскім музеі да 15 верасня бягучага года, прадстаўлены работы Семерніка А.А.

 

Семярнік Антон Антонавіч – самадзейны мастак.

Нарадзіўся ў вёсцы Навасёлкі Дзятлаўскага раёна 23 жніўня 1962 года. У 1963 годзе сям’я пераехала ў г.п.Дзятлава. Вучыўся ў сярэдняй школе №1 г.п.Дзятлава. Пасля заканчэння школы працаваў у Дзятлаўскім РайСТ мантажнікам-высотнікам, затым інструктарам ДТСААФа. З 1985 года –  мастаком-афарміцелем у райбыткамбінаце. З 2000 года працуе маляром ў дарожна-эксплуатацыйным упраўленні.

Малюе пейзажы ў тэхніцы рэалізму.

А.А.Семярнік першы злева

“Восень”

“Раніца туманная”

“Раўчук”

“Старая сажалка”

“Хутарок”

 

 

 

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian