Мастакі роднай зямлі: Іван Мікалаевіч Козел

На выставе “Мастакі роднай зямлі прадстаўлены работы нашага земляка Івана Мікалаевіча Козела. Усе яны напісаны на пленэрах, у час прыезду на родную Дзятлаўшчыну, у бацькоўскую хату у вёсцы Гнаінскія. Гэта сапраўднае мастацтва, можна нават сказаць, высокае мастацтва. Гледзячы на работы Івана Козела, успамінаешь сваё дзяцінства, сваю родную вёску, бабулю, лаўку каля хаты, сноп зжатага жыта на покуці. Такое ўсё роднае і да болю шчымлівае.

Нарадзіўся Козел Іван ў в.Нёўда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1977г. скончыў Герніцкую васьмігадовую школу Дзятлаўскага раёна. З 1977 г. па 1981 г. вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці мастак роспісу па дрэве. З 1981г. па 1983г. — служба ў Савецкай Арміі. У 1984 г. працаваў мастаком-афарміцелем ў аўтабазе № 16 г.п.Дзятлава. З 1985 г. па 1990 г. працаваў мастаком–афарміцелем ў трамвайна-тралейбусным упраўленні г.Мінска. Займаўся ў студзіі ДК трактарнага завода. З 1990 па 1996 гг. вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на аддзяленні жывапісу. Выкладчыкі М.В.Данцыг, А.А.Марачкін. У 1997-2000 гг. стажыраваўся ў творчых Акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь  (кіраўнік М.А.Савіцкі).

У 1997г. – удзельнік міжнароднага плэнару маладых мастакоў СНГ (г.Бішкек, Кіргізія). У 1998г. удзельнік фестываля “Творчество молодых” г.Масква. Расійскі Фонд культуры. Творы мастака знаходзяцца ў фондзе Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, Дзятлаўскім Дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі, прыватных зборах Беларусі, ЗША. Мастак плённа працуе, пастаянна ўдзельнічае ў выставах.

З 1999 г. – член Беларускага саюза мастакоў. З 2001 г. – выкладчык Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian