Літаратурнае свята да 125-годдзя Ігната Дварчаніна

22 жніўня адбылося літаратурнае свята, прысвечанае 125-годдзю Ігната Дварчаніна, нашага знакамітага земляка, вучонага, перакладчыка, паэта з вёскі Погіры Дзятлаўскага раёна.

Свята праходзіла ў некалькі этапаў: спачатку адбылася сустрэча каля помніка ў Дзятлаве, на якой выступілі вядомыя людзі малой радзімы, госці з Мінска, Гродна, Ліды, Навагрудка і іншых гарадоў. Потым прысутныя накіраваліся ў Погіры, дзе адбылася сустрэча каля хаты, у якой калісьці нарадзіўся і жыў Ігнат Дварчанін. Гучалі беларускія народныя песні, вершы, паэты спявалі пад гітару. Трэцяй часткай мерапрыемства стаў пераезд у Зачэпічы, да мемарыяльнага каменя ў гонар паэтаў Струменя, Праменя і Граніта, таксама нашых землякоў. У Зачэпічах, як і ў Погірах, сабраліся мясцовыя жыхары, школьнікі. Свята доўжылася некалькі гадзін. У падрыхтоўцы і правядзенні яго прынялі ўдзел супрацоўнікі нашага музея.

                       

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian