Мастакі роднай зямлі: Юрый Козел

Выстава пад назвай “Мастакі роднай зямлі” працую ў нашым музеі да 15 верасня. На ёй прадстаўлены работы Юрыя Мікалаевіча Козела, нашага земляка, мастака-прафесіянала. Большасць работ – творы, напісаныя на пленэры ў бягучым годзе. Любоў да малой радзімы, святло родных палеткаў, чысціня душы людзей, якія жывуць побач – вось тое, што можна ўбачыць на палотнах мастака.

Юрый Козел нарадзіўся ў вёсцы Гнаінскія Дзятлаўскага раёна, дзе паводле перапісу 2009 года, жыло 9 чалавек. Скончыўшы школу ў Дзятлаве, ён спасцігаў асновы майстэрства ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы, а праз некалькі гадоў паступіў на аддзяленне жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яго настаўнікамі былі Май Данцыг, Алесь Марачкін, Віталь Герасімаў. Па заканчэнні ВНУ Юрый Козел на працягу двух гадоў стажыраваўся ў Творчых акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Савіцкага. Піша ў стылі рэалізму. Работы захапляюць шчырасцю, палітрай фарбаў і незвычайнай велічнасцю душы творцы.

  “Дзятлаўскі касцёл”

“Цёплы прамень у садзе”

  “Ружы зацвілі”

  “Квітнеючае лета”

  “Міша. Юны музыкант”

  “Залатыя сланечнікі”

  “Дарога ў вёску”

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian