Гісторыя медыцыны на Дзятлаўшчыне

  Гісторыя медыцыны на Дзятлаўшчыне

  (працяг)

Да 1957 г. выязная работа па аказанні хуткай медыцынскай дапамогі не праводзілася. Пры раённай бальніцы мелася толькі прыстасаваная выязная грузавая машына.

Менавіта 1957 г. з’явіўся годам нараджэння хуткай медыцынскай дапамогі ў раёне. Працавалі тры фельчары, а брыгада мела адну машыну маркі “ПАЗ”. З 1963 г. у Дзятлаўскім пункце ХМД ужо працавалі 4 фельчары і 4 шафёры.

Пазней, у 1971 г., пачалі працаваць пункты хуткай дапамогі ў гарпасёлках Наваельня і Казлоўшчына. Графік працы быў незвычайны: з 15 да 8 гадзін, працавалі па 3 фельчары. У штатным раскладзе Дзятлаўскага пункта хуткай дапамогі былі ўведзены 1,5 стаўкі лекара.

З 1976 г. Новаяльнянскі і Казлоўшчынскі пункты хуткай дапамогі сталі функцыянаваць кругласутачна і былі ўкамплектаваны 4 фельчарамі і 4 шафёрамі.

З 1980 г. у Дзятлаўскім пункце хуткай дапамогі сталі функцыянаваць дзве выязныя брыгады, былі ўведзены 4 пасады дыспетчараў. Адзін пост фельчараў працаваў кругласутачна, а другі пост –  з 8 да 20 гадзін.

З 1981 г. у Дзятлаўскім пункце хуткай дапамогі стала працаваць ўрачэбная брыгада хуткай дапамогі, укамплектаваная двума фізічнымі асобамі.

З 1986 г. 6 машын пунктаў хуткай дапамогі мелі радыёстанцыі, у раённай бальніцы была ўстаноўлена стацыянарная рацыя. У 1987 году служба хуткай дапамогі была пераведзена ў толькі што пабудаваную раённую бальніцу, у праекце якой было прадугледжана памяшканне для службы хуткай меддапамогі з пакоем адпачынку для доктара і вадзіцеляў.

Ужо ў 2002 г. рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама былі аб’яднаны тры пункты хуткай дапамогі ў адзін, праз яго праводзіўся прыём выклікаў. Такія абставіны спрыялі набыццю камп’ютара для рэгістрацыі выклікаў, якія паступалі. У 2005 г. работнікі хуткай дапамогі былі забяспечаны мабільнай сувяззю і цалкам укамплектаваны ўрачамі.

Сёння кожная брыгада ХМД абсталявана ЭКГ апаратамі з перадатчыкамі Тахат на камп’ютарную сістэму ў ОАР, дэфібрылятарамі, глюкометрамі, пульсаксіметрамі.

З 1975 г. Дзятлаўская цэнтральная бальніца паступова ператвараецца ў ТМА, у склад якога ўваходзіць паліклініка на 300 наведванняў за змену. Забяспечанасць лекарамі павялічылася з 11,4  адзінак да 26,3 на 1000 насельніцтва.

У гады інтэнсіўнага развіцця сістэмы аховы здароўя на Дзятлаўшчыне бальніцай кіраваў Латушка Уладзімір Уладзіміравіч (з 1971 па 1995гг.).

З 1987 г. (галоўны ўрач Латушка У.У.) пасля будаўніцтва адчынілася новая бальніца на 265 ложкаў, гарадскія пасялковыя бальніцы ў г.п. Наваельня, г.п. Казлоўшчына, ФАПы і амбулаторыі.

У пачатку 2000 гг. Дзятлаўскае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне перайменавана ў Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу.

УАЗ «Дзятлаўская ЦРБ” – гэта шматлікія структурныя падраздзяленні, якія аказваюць розную медыцынскую дапамогу насельніцтву Дзятлаўскага раёна.

Ахова мацярынства і дзяцінства з’яўляецца прыярытэтным напрамкам у дзейнасці органаў аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, так як паказчыкі перынатальнай, дзіцячай і мацярынскай смяротнасці з’яўляюцца інтэграванымі для ацэнкі ўзроўню грамадскага развіцця.

Акушэрска-гінекалагічная дапамога аказвалася на ўсім этапе развіцця аховы здароўя Дзятлаўскага раёна.

У цяперашні час аддзяленне паталогіі цяжарнасці і гінекалогіі разлічана на 20 ложкаў: 10 гінекалагічных і 10 паталогіі цяжарнасці. У аддзяленні арганізавана кругласутачнае дзяжурства лекараў акушэраў-гінеколагаў. Радзільная зала цалкам абсталявана для прыняцця экстранных родаў. У аддзяленні маецца фетальный манітор. Добра наладжаная сістэма работы дазваляе аказваць дапамогу гінекалагічным хворым і цяжарным жанчынам.

Па ўспамінах працаўнікоў, медыка-рэабілітацыйная дапамогу жыхарам раёна раней аказвалася ў паліклініцы, працаваў адзін кабінет. З 1989 года, пасля ўводу ў эксплуатацыю будынка стацыянара, адчынена цэлае аддзяленне аднаўленчага лячэння. Было набыта спецыяльнае абсталяванне і ўкаранёны сучасныя віды лячэння: электралячэнне, цеплалячэнне, святлолячэнне, лазератэрапія, лячэнне сапрапелевымі гразямі, ультрагукавая тэрапія, інгаляцыі, спелеатэрапія, ручны масаж.

Матэрыял падрыхтавала Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Аказанне паслуг у фізіятэрапеўтычным аддзяленні

Акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне (1980-я)

  Будынак адміністрацыі бальніцы (1970-я – 1980-я гады)

Дзятлаўская паліклініка (1980-я)

Дзятлаўскі пункт ХМД (2019 год)

Галоўны ўрач бальніцы Латушка У.У.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian