Паседжанне літаратурнага аб’яднання “Пралескі”: “Восень, восень, залатая восень!”

27 верасня на базе музея адбылося паседжанне літаратурнага аб’яднання “Пралескі”, якое збірае пад сваё крыло паэтаў Дзятлаўшчыны, а таксама людзей, якія любяць паэзію, адчуваюць яе душой. Тэмай паседжання абралі восень, таму што менавіта гэта пара года натхняе многіх аматараў прыгожага славенства тварыць душой і словам.

Прысутныя чыталі новыя вершы, дзяліліся ўражаннямі ад той прыгажосці, якая акружае асеннім часам. Напрыканцы ўдзельнікі аб’яднання пазнаёміліся з выставай “Мастакі роднай зямлі”, на многіх палотнай якой таксама адлюстравана асенняя пара.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian