Адкрыццё выстаўкі “Я і маё хобі”

Сёння, 21 кастрычніка,  мы сабраліся з вельмі прыемнай нагоды: музей  прадставіў наведвальнікам цікавых людзей, калекцыянераў, апантаных сваім хобі. Многім людзям уласціва збіральніцтва. Мы ўсе яшчэ з дзяцінства памятаем, як збіралі фотаздымкі артыстаў, маркі, паштоўкі, абгорткі ад цукерак. Збіральніцтва дысцыплінуе, арганізоўвае чалавека, дзякуючы яму дасягаецца мэта, няхай і не такая значная, фарміруецца характар. У многіх людзей дзіцячае збіранне яркіх каляровых прадметаў перарасло ў сапраўднае захапленне ўжо ў дарослым узросце: прадметы ткацтва, сельскагаспадарчы інвентар, асвятляльныя прыборы, наборы паштовак, фотаздымкі, творы мастацтва, гадзіннікі, кнігі…

З дзятлаўскіх калекцыянераў свае зборы прадставілі Вячаслаў Андрунін, Вольга Старыкава і Фёдар Красюк.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian