Падарожжы па Беларусі: упершыню завіталі ў Дзятлава

Ёсць сем’і сярод беларусаў, якія любяць падарожнічаць. І апошнім часам іх становіцца ўсё больш. Заўважаешь гэта па наведвальніках, што завітваюць у наш музей. Часцей гэта людзі гарадскія, са сталіцы ці абласнога цэнтра. Яны, па прыкладзе Уладзіміра Караткевіча, едуць у тыя месцы, якіх ніколі не бачылі, вывучаюць спадчыну роднага краю. Учора музей наведала сям’я з Мінска. Яны ехалі праз Кобрын, Пружаны, Ружаны. папярэдне пазнаёміліся з Дзятлавам і нашым музеем праз сайты. Зносіны з імі атрымаліся цікавымі і пазнавальнымі для абодвух бакоў. Ды і надвор’е спрыяла агляду дзятлаўскіх гістарычных каштоўнасцей.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian