Па старонках нядаўніх падзей: “Ад Слоніма да Жыровіч”

Па старонках нядаўніх падзей: “Ад Слоніма да Жыровіч”

Нядаўна ў музеі прайшла прэзентацыя кніг Сяргея Чыгрына “Ад Слоніма да Жывовіч” і “Цяпло жыровіцкай святыні”. Прэзентацыя была прысвечана 550-годдзю Жыровіцкага абраза Божай Маці. Кнігі выйшлі ў розных выданнях, невялікім накладам, таму аўтар змог падарыць музею толькі адну – “Ад Слоніма да Жыровіч”. У кнізе змешчаны гісторыка-краязнаўчыя артыкулы, прысвечаныя як жыровіцкім святыням, так і людзям, чый лёс цесна звязаны з паселішчам і манастыром. Вельмі цікавым здаўся артыкул “Жыровіцкі манастыр на паштоўках”, у якім аўтар апавядае пра гісторыю паштовак, прысвечаных Жыровічам, прыводзіць прозвішчы іх стваральнікаў, а таксама фотаздымкі саміх паштовак.

Вядома, што пасля Другой сусветнай вайны многія беларусы апынуліся за мяжой, сярод іх і тыя, чыё юнацтва звязана з Жыровічамі. У 1947 годзе Аляксандр Асіпчык у Германіі арганізуе Беларускае жыровіцкае праваслаўнае брацтва. Ён выдае сваю кніжку “Цудатворны абраз Жыровіцкай Божае Маці і Жыровіцкі манастыр”, сам яе афармляе. Адначасова з кнігай аўтар выдае некалькі паштовак, прысвечаных Жыровіцкаму манастыру. У 1948 годзе выходзіць паштоўка “Жыровіцкі св. Успенскі манастыр”, выдадзеная на асабістыя сродкі аўтара. У тым жа годзе выходзіць яшчэ адна паштоўка – “З’яўленне цудатворнага абраза Маці Божай Жыровіцкай 1470г.” Аляксандр Асіпчук выпускае ў Германіі і паштоўку “Рэстаўраваны абраз Жыровіцкай Божай маці – апякункі беларускага народа”(1948).

У 1970 годзе ў ЗША Аляксандр Асіпчук выдае яшчэ дзве паштоўкі – “Вясёлых свят” з выявай Маці Божай Жыровіцкай і радкамі Якуба Коласа, а таксама паштоўку “У Жыровіцкай пушчы над Шчарай”. На адваротным баку напісана гісторыя з’яўлення Іконы Божай Маці..

Выходзілі паштоўкі за межамі Беларусі ў 1950-я і 1960-я гады. У пачатку 2000-х гадоў паштоўку на беларускай мове выпусціў Слонімскі касцёл Святога Андрэя. А ў 1999 годзе Слонімская друкарня надрукавала камплект паштовак “Слонім” мясцовага фатографа Уладзіміра Янушэвіча. Сярод іх была і паштоўка, на якой адлюстраваны Успенскі сабор у Жыровічах. Больш беларускамоўных паштовак пра Жыровічы не было. Зараз выдаюцца паштоўкі ў асноўным на рускай мове.

                                                                                   Матэрыял па кнізе падрыхтавала Алена Абрамчык

Нет описания.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian