Краязнаўчы каляндар Дзятлаўшчыны на 2021 год

         

                                        КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ

                                                                            НА 2021 год            

 

   Студзень

  1. 375 гадоў заснавання дзятлаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1646);
  2. 270 гадоў з дня ўзвядзення Палаца Радзівілаў у Дзятлаве;
  3. 265 гадоў з дня нараджэння Станіслава Солтана (1756), аднаго з уладальнікаў Дзятлава, грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў;
  4. 95 гадоў з дня нараджэння Віталя Губарэвіча (03.01.1926-1976)- пісьменніка з г.п.Наваельня;
  5. 65 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Нікіфарава (21.01.1956) – акадэміка НАН Беларусі, арнітолага;
  6. 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Валуевіча, настаўніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны;
  7. 280 гадоў Якаву Кранцу (1741-1804), яўрэйскаму прапаведніку з Дзятлава;
  8. 145 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Хрышчановіча, свяшчэнніка;

Люты

  1. 215 гадоў з дня нараджэння Юліяна Корсака (13.02.1806-1855), польскага паэта, перакладчыка. З 1830 года жыў у маёнтку Страла Дзятлаўскага раёна, у канцы жыцця – у Навагрудку;
  2. 80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Аляксандравіча Ражко (23.02.1941), беларускага ўрача-неўрапатолага, заслужанага медыцынскага работніка Беларусі. Працаваў галоўным урачом Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Родам з вёскі Гербелевічы;

Сакавік

  1. 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага (30.03.1931), беларускага кераміста;
  2. 85 гадоў з дня нараджэння Георгія Шундрыка, паэта;

Красавік

  1. 355 гадоў з дня нараджэння Крыштофа Станіслава Завішы (1666 год, в.Горка – 1721), польскага пісьменніка-мемуарыста, перакладчыка, аратара, дзяржаўнага дзеяча ВКЛ;

 

Май

  1. 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Жалабоўскага (8.05.1946), беларускага спартсмена (легкая атлетыка), майстра спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы (1969), чэмпіёна СССР (1968, 1970, 1971), чэмпіёна Беларусі (1972);
  2. 60 гадоў з дня стварэння (11 мая 1961) Дзятлаўскага раённага аддзялення “Сельгастэхніка”;

Чэрвень

  1. 85 гадоў з дня нараджэння Радзіеўскага Міхаіла Васільевіча (25.06.1936) в.Гербелевічы Дзятлаўскага раёна, беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук (1990), прафесара (2000);
  2. 80 гадоў з дня акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі г.п.Дзятлава, г.п.Казлоўшчына і г.п.Наваельня (30.06.1941);

Ліпень

  1. 85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Антонавіча Чамярыцкага (22.07.1936), в. Рабкі Дзятлаўскага раёна, беларускага крытыка, літаратуразнаўцы, перакладчыка, тэкстолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994);

Жнівень

  1. 55 гадоў з дня заснавання (29.08.1966) Дзятлаўскага музея народнай славы (адчынены для наведвання 5 мая 1968);

Верасень

  1. 80 гадоў (верасень 1941) з дня стварэння Дзятлаўскага гета, у якім утрымлівалася 4500 чалавек ( расстрэлы адбыліся ў снежні 1941 і ліпені 1942, загінула 3500 чалавек);

Лістапад

  1. 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Губко (5.11.1936), беларускага вучонага ў галіне траўматалогіі артапедыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара;
  2. 80 гадоў з дня нараджэння Марыі Восіпаўны Канюшкевіч (Дзядовіч), беларускага мовазнаўцы, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара (1991), родам з вёскі Погіры Дзятлаўскага раёна;
  3. 85 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Іосіфавіча Груды (28.11.1936, вёска Данілавічы), беларускага вучонага, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, прафесара, доктара фізіка-матэматычных навук;
  4. 80 гадоў з дня трагедыі ў г.п.Казлоўшчына – знішчэнне яўрэйскага насельніцтва пасёлка (24-25 лістапада 1941 года), расстраляна 300 чалавек;

 

 

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian