Каляды: традыцыі і вераванні зімовых святаў

 Каляды: традыцыі і вераванні зімовых святаў

  2020 год – знакавы. У ім здарылася зашмат усяго такога, пра што людзі хацелі б забыцца. Але тое, што здарылася, назаўсёды застанецца ў гісторыі чалавецтва. Можна абапірацца на факты, а можна проста верыць у вышэйшы розум. Аднак жа бывае проста цікава звярнуцца да гісторыі, нешта супаставіць і задумацца.

Сёлета нумаролагі  адзначылі б цікавую гульню лічбаў 2020/12/21. Менавіта ў гэты дзень, у самую цёмную ноч у годзе можна назіраць Віфлеемскую Зорку, зліццё Юпітэра і Сатурна, якое адбываецца раз у 800 гадоў.

22 снежня – астранамічны Новы Год, з гэтага часу дні становяцца даўжэйшыя.

З 22 па 24 снежня сонца знаходзіцца ў максімальна нізкім становішчы на ​​небасхіле, а 25 снежня зноў пачынае падымацца з кожным днём, з гэтым асацыіруюць нараджэнне Хрыста ці Каляды. Каляндарны ж Новы год 31 снежня не мае ніякіх прывязак да астранамічных падзей.

На дзень Зімовага Сонцастаяння завязана большасць зімовых святаў. І каранямі гэта сыходзіць намнога далей Новага года і Каляд. Гэта і рымскія Сатурналіі, і грэчаскія Кроніі, і славянскія Каляды, і яўрэйская Ханука ці германскі Ёль. Усё роўна як называецца свята – важнейшая сама астранамічная падзея, якая адбываецца ў гэты час і яе містычны ўплыў на чалавека.

Лічыцца, што час Сонцастаяння – гэта перыяд  ачышчэнне не толькі душы але і цела, адсюль традыцыя хадзіць у лазню. Перад Днём Сонцастаяння неабходна прыбраць у хаце і выкінуць усе старыя і лішнія рэчы (лепш спаліць), ачысціць прастору для новага.

У гэты дзень у цэнтры дома павінна знаходзіцца нешта, што сімвалізуе сонца. Гэта можа быць жоўты шар, бліны або піца на стале.

Сонца як бы памірае на тры дні, таму дом ўпрыгожваюць галінамі дрэва смерці – елкі, гэта даніна Богу Хронасу (бог часу). Адсюль і традыцыя кідаць яловыя лапкі за жалобнай працэсіяй.

У гэты дзень славяне разводзілі на плошчы вялікае вогнішча. Агонь павінен быў стаць спадарожнікам чалавека. Калі няма магчымасці распаліць вогнішча, трэба запаліць ​​хоць бы свечкі.

Астранамічны новы год – лепшы час у годзе для распачынання новых спраў.– Адсюль ідзе традыцыя загадваць жаданні, таксама да гэтага часу неабходна аддаць даўгі.

Адкуль жа гістарычна паходзіць гэты дзень?

У 45 годзе да н. э. Юлій Цэзар у сваім юліянскім каляндары вызначыў для Еўропы 25 снежня як дату зімовага сонцастаяння (лац. Bruma). З тых часоў за кошт розніцы паміж каляндарным годам (365,25 сутак) і трапічным (сонечным) годам (365,2421897 сутак) адбыўся зрух фактычнага астранамічнага сонцастаяння прыкладна на тры дні за кожныя чатыры стагоддзі, дасягнуўшы ў XVI стагоддзі даты 12 снежня. У 1582 годзе Папа Рымскі Рыгор XIII вырашыў аднавіць дакладную адпаведнасць паміж сезонамі і грамадзянскім годам, але пры гэтым ён спасылаўся не на эпоху рымскага імператара, а на Нікейскі сабор 325 года, перыяд станаўлення асноўных хрысціянскіх святаў. Такім чынам, Папа ануляваў 10-дзённую памылку, назапашаную за перыяд з IV па XVI стагоддзе, але не ўлічыў 3 дні, якія набеглі паміж I і IV стагоддзямі нашай эры. Гэта карэкціроўка календара пасунула зімовае сонцастаянне ў паўночным паўшар’і прыкладна да 22 снежня. Да гэтага часу ў Грыгарыянскім календары сонцастаянне вагаецца на адзін ці два дні, а ў доўгатэрміновай перспектыве можа дадаткова адбыцца зрух на адзін дзень за кожныя 3000 гадоў.

Сонцастаянні, магчыма, былі адметнымі момантамі гадавога цыклу нават у часы неаліту. Астранамічныя падзеі, якія са старажытных часоў кіравалі спарваннем жывёл, пасевам сельскагаспадарчых культур і нарыхтоўкай зімовых запасаў да наступнага ўраджаю, паказваюць, як узніклі розныя культурныя міфы і традыцыі. Пра гэта сведчыць планіроўка археалагічных помнікаў позняга неаліту і бронзавага веку, такіх як Стоўнхэндж у Вялікабрытаніі і Ньюгрейндж ў Ірландыі. Асноўныя восі абодвух гэтых помнікаў былі старанна выраўнены па глядзельнай лініі, якая паказвае ўзыход сонца ў дзень зімовага сонцастаяння (Ньюгрейндж) і заход сонца ў дзень зімовага сонцастаяння (Стоўнхэндж). У дачыненні да Стоўнхэнджа значным з’яўляецца той факт, што Вялікі Трыліт павернуты вонкава ад цэнтра помніка, гэта значыць, плоская вонкавая яго частка звернута да сярэдзіны зімы па Сонцы.

Зімовае сонцастаянне было надзвычай важным ў жыцці першабытнага грамадства, бо людзі не былі ўпэўненыя ў тым, што яны добра падрыхтаваліся да зімы на працягу папярэдніх дзевяці месяцаў і змогуць перажыць гэту зіму. Голад быў распаўсюджанай з’явай у зімовы перыяд, са студзеня па красавік, гэты адрэзак года вядомы як галодныя месяцы. Ва ўмераным клімаце фестываль сярэдзіны зімы быў апошнім святам перад пачаткам цяжкага зімовага перыяду. Большая частка жывёлы ў гэты час забівалася, паколькі яе не было чым карміць на працягу зімы. Таму час зімовага сонцастаяння быў адзіным перыядам года, калі больш за ўсё спажывалася свежага мяса. У гэты час вялікая частка віна і піва, зробленага на працягу цёплага часу года, даходзіла нарэшце да гатоўнасці, і яго можна было піць. Святы праводзіліся не толькі непасрэдна ў гэты дзень, яны пачыналіся апоўначы або на досвітку, а часцей за ўсё напярэдадні.

Паколькі зімовае сонцастаянне з’яўляецца паваротнай падзеяй у прысутнасці Сонца на небе, яно дало падставу для паўсюднага ўзнікнення канцэпцыі нараджэння або адраджэння багоў. У культуры многіх народаў на аснове зімовага сонцастаяння заснаваныя цыклічныя календары, святкуецца адраджэнне года як сімвала «новых пачынанняў», як, напрыклад, ачышчальная традыцыя Хагманай у Шатландыі. У грэчаскай міфалогіі багі і багіні сустракалі зімовае і летняе сонцастаяння, у гэтыя дні богу Аіду дазвалялася з’яўляцца на гары Алімп (яго царствам быў падземны свет, і ў любы іншы час яму нельга было адтуль выходзіць).

Дні зімовага сонцастаяння адзначаюцца практычна ва ўсіх сусветных культурах. У хрысціянскіх Цэрквах, якія перайшлі на грыгарыянскі каляндар, у гэтыя дні святкуецца Раство Хрыстова. Неабходна адзначыць, што праваслаўе выкарыстоўвае юліянскі каляндар, па якім дата Раства супадала з зімовым сонцастаяннем 2 тысячы гадоў таму, але зараз зрушылася на паўмесяца. У славян у дзень зімовага сонцастаяння адзначалася народнае свята Каляда, у германскіх народаў – Ёль, у рымлян да III стагоддзя – Sol Invictus (заканчэнне Урумалій).

Так што час надышоў светлы, застаецца толькі падумаць пра вечнае на ўступіць у новы год з чыстым сэрцам.

Матэрыял падрыхтавала Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian