ПА СТАРОНКАХ 2020 ГОДА

ПА СТАРОНКАХ 2020 ГОДА

Адыходзячы год запомніцца ўсім жыхарам планеты без выключэння. У першую чаргу той бядой, якая зрабіла нас мацнейшымі, больш спагадлівымі, уважлівымі, дабрэйшымі. Шмат было трывог і хваляванняў, у некаторых сем’ях – і гора. Але мы жылі клопатамі сваімі і рабочымі, стараліся, нягледзячы на забароны і абмежаванні, зрабіць сваё жыццё радасным і цікавым. У Дзятлаўскім краязнаўчым музеі таксама шмат чаго здарылася за год. Мы жылі, арганізоўвалі мерапрыемствы і выставы, здымалі ролікі для віртуальных наведвальнікаў, удзельнічалі ў акцыях і святах раённага і абласнога ўзроўню. Сёння хочацца прыгадаць 2020 у фотаздымках. І напярэдадні Новага года пажадаць нашым наведвальнікам здароўя, шчасця і радасці.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian