Тыя, хто вызваляў Дзятлаўскі раён: генерал-маёр А.Л.Мельнікаў і яго кніга “Агнём палкавых батарэй”

Тыя, хто вызваляў Дзятлаўскі раён: генерал-маёр А.Л.Мельнікаў і яго кніга “Агнём палкавых батарэй”

У экспазіцыі Дзятлаўскага музея знаходзіцца кніга генерал-маёра А.Л.Мельнікава “Агнём палкавых батарэй”. Яна выйшла ў Кіеве ў 1990 годзе. Кніга расказвае пра баявы шлях і подзвігі байцоў 856-га Чырвонасцяжнага, ордэна Кутузава стралковага палка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кніга падаравана музею самім аўтарам, падпісана 9 мая 1990 года. Даравальны подпіс наступны “Дятлаўскаму музея Народнай Славы ў гонар 45-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй у 1941-1945 гадах ад удзельніка  баёў за вызваленне Дзятлава і раёна, аўтара кнігі, ганаровага грамадзяніна генерал-маёра ў адстаўцы А.Л.Мельнікава”. У кнізе знайшла ліст на імя былога дырэктара музея Красюка Фёдара Фёдаравіча. “Добры дзень, паважаны Фёдар Фёдаравіч! Да 45-годдзя Вялікай Перамогі вышлю 2-е выданне маёй кнігі з дадаткамі, выпраўленнем і вялікай колькасцю фотаздымкаў ваенных гадоў. Аднак асноўны дадатат, які датычыцца эпізодаў баёў за Карэлічы, Навагрудак і Дзятлава, зноў скарочаны редактарам, каб укласціся ў аб’ем кнігі, як гэта агаворана ў Палітвыдаце. Для музея адпраўляю аўтарскі экзэмпляр. Калі хто-небудзь пажадае набыць кнігу, то яе можна заказаць па наступным адрасе (адрас дадаецца). З павагай Ганаровы грамадзянін Дзятлаўскага раёна генерал-маёр у адстаўцы А.Л.Мельнікаў. 29.05.1990г.”

Нарадзіўся Аляксандр Лявонцьевіч Мельнікаў 9 лістапада 1922 года ў Халілаўскім (цяпер Гайскі) раёне Арэнбургскай (Чкалаўскай) вобласці. У лютым 1940 года па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Тбіліскае конна-горнае артылерыйскае вучылішча. У ліпені 1941 г. датэрмінова выпушчаны з вучылішча ў званні лейтэнант артылерыі і накіраваны ў зноў сфарміраваны 856 стралковы полк 283 стралковай дывізіі. Дывізія змагалася на курскім і арлоўскім кірунках, удзельнічала ў шматлікіх баях летам і восенню 1941 і зімой 1942 года.

Ва ўсіх праведзеных палком баях старшы лейтэнант Мельнікаў А.Л. паказаў сябе энергічным, граматным, адважным і мужным камандзірам. За ўзорнае выкананне баявых заданняў і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць камандзір артылерыйскай батарэі старэйшы лейтэнант Мельнікаў Аляксандр Лявонцьевіч у лютым 1942 года быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга, якім узнагароджаны 11 красавiка 1942 года.

Пры разгроме апорнага пункта ў пасёлку Чупахін  Арлоўскай вобласці 27 ліпеня 1943 году маёр Мельнікаў А.Л. быў цяжка паранены, страціў правую руку. Пасля лячэння ў шпіталі дамогся вяртання ў строй. Удзельнічаў у вызваленні Арла, за што 5 лістапада 1943 года узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

На досвітку 23 верасня 1943 года часці дывізіі, ламаючы супраціўленне праціўніка першымі ўступілі на зямлю Беларусі ў Хоцімскім раёне на Магілёўшчыне. 28 верасня 1943 года вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў станцыю Камунары і раённы цэнтр Касцюковічы, разграміўшы і знішчыўшы пры гэтым 427 пяхотны полк 129 пяхотнай дывізіі немцаў разам з камандаваннем і штабам. За тыдзень баёў, з 25 верасня па 1 кастрычніка 1943 гада, полк удзельнічаў у вызваленні Хоцімскага, Костюковического і Краснапольскага раёнаў, выйшаў да ракі Сож у раёне горада Прапойска (цяпер Слаўгарад) Магілёўскай вобласці. Дывізія ўдзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі.

Далей кірунак быў на Захад. Дывізія ўдзельнічала ў Беластоцкай наступальнай аперацыі. 5 ліпеня 1944 гады ў 4 гадзіны раніцы 856 стралковы полк дывізіі выйшаў да Дзяржаўнай мяжы СССР 1939 гада. Гэта была знамянальная падзея. 8 ліпеня дывізія авалодала Наваградкам, і ў яго цэнтры ўзвіўся баявы сцяг 856 стралковага палка, які першым уварваўся ў горад. 7 ліпеня 1944 года быў вызвалены Мірскі раён Гродзенскай вобласці (цэнтр – г.п. Мір, цяпер у Карэліцкім раёне).  8 ліпеня 1944 года быў вызвалены Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці.

Далей кірунак ляжаў на Мастоўскі і Ваўкавыскі раёны, а ў сярэдзіне ліпеня 1944 года пачалося вызваленне Польшчы.

Ваенныя дзеянні палка, у якім служыў Мельнікаў А.Л. скончыліся ў пачатку мая 1945 года ў Брандэнбургскай правінцыі. За апошнюю аперацыю Мелькаў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

4 жніўня 1945 года дывізія вярнулася на Радзіму ў межы БССР і дыслацыравалася ў горадзе Вілейка Маладзечанскай (цяпер Мінскай) вобласці Беларусі, дзе і была расфарміравана ў 1946 годзе.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Мельнікаў Аляксандр Лявонцьевіч камандаваў злучэннем войскаў спецыяльнага прызначэння. Ва Узброеных сілах праслужыў 45 гадоў. Генерал-маёр у адстаўцы. У мірны час узнагароджаны 4 ордэнамі. За ўдзел у вызваленні Беларусі яму прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін” гарадоў Наваградак і Дзятлава Гродзенскай вобласці.

Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

 

 

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian