Каштоўны экспанат: пашпарт перыяду Першай сусветнай вайны

Каштоўны экспанат

Пашпарт перыяду Першай сусветнай вайны

У фондах нашага музея знаходзіцца пашпарт перыяду Першай сусветнай вайны. Яго фондавы нумар 4999. Пашпарт належаў Ёда Крысціне, яго нумар 13431. Выдадзены 26 верасня 1916 года.

Дадзены пашпарт з’яляецца афіцыйным дакументам, які пацвярджае асобу ўладальніка ў перыяд Першай сусветнай вайны. Выдаваўся ён грамадзянам акупаваных тэрыторый Польшчы, Прыбалтыкі і Беларусі. Значныя тэрыторыі на Усходзе, якія знаходзіліся пад кантролем нямецкай арміі, называліся Oberbefehlshaber der gesamten deutschen Streitkrafte im Osten, або скарочана Ober Ost, і былі раздзелены ў 1916 годзе на тры адміністратыўныя  раёны – Курляндыя, Літва і Беласток-Гродна. Гэтыя раёны існавалі аж да адыходу нямецкіх войскаў.  Пашпарт выдадзены ў Гродне ў 1916 годзе. Мова пашпарта нямецкая і польская, маецца фотаздымак уладальніцы дакумента.

Магчыма, хтосьці з дзятлаўчан пазнае па фотаздымку сваю прабабку. Было б цікава даведацца, хто гэта жанчына, дзе яна жыла і чым займалася.

Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік музея

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian