Да 375-годдзя дзятлаўскага касцёла: адкрыццё выставы
Сёння, 5 лютага, адчынілася выстава “Дзятлаўскі касцёл: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная 375-годдзю дзятлаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
На адкрыццё выставы былі запрошаны вучні 11 класа гімназіі №1 г.Дзятлава, ксёндз Здзіслаў Пікула, старшыня касцельнага камітэта Валерый Манчук, прадстаўнікі грамадскасці горада.
На выставе прадстаўлены культавыя рэчы каталіцкай царквы, святыя кнігі, касцельныя дакументы, карціны землякоў, прысвечаныя дзятлаўскаму касцёлу.