Знакамітыя землякі: літаратары Дзятлаўшчыны – Віктар Шымук

11 лютага адбылася сустрэча з вучнямі СШ№1, гаварылі пра літаратараў Дзятлаўшчыны, у прыватасці, пра Віктара Шымука. Так пачаўся цыкл лекцый у школах па гэтай тэме. Сустрэча атрымалася цікавай, эмацыянальнай. Віктар Шымук пахаваны на дзятлаўскіх могілках, такім было яго апошняе жаданне. Сапраўдны сын роднай старонкі, які апеў яе прыгажосць у шматлікіх вершах. Памяць пра яго на Дзятлаўшчыне павінна жыць.
Калі ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя мела гонар сустракацца з паэтам на беларускім радыё, ён называў мяне па-нашаму – Алёнка. Ёсць у паэта і такі верш-песня. Шчыры і пяшчотны. Ён выражае глыбіню натуры Віктара Шымука, чалавека чулага і далікатнага.
Аленка
Ты мне снішся бярозкай тонкай
Па-над Свіслаччу, ціхай ракой.
Ой, Алёнка, мая Алёнка,
Я ўсім сэрцам навек з табой.
Ручайком галасок твой звонкі
Дзень і ноч у вушах звініць.
Ой, Алёнка, мая Алёнка,
Без цябе мне і дня не пражыць.
Для цябе — васількі і рамонкі.
Для цябе — мае песні і сум.
А на лузе цябе, Алёнка,
На руках панясу, панясу.
I мілей і радней старонка,
Хвалявання свайго не суняць,
Бо на свеце жыве Алёнка —
Сінявокая радасць мая.
                                                     Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian