Да гадавіны вываду савецкіх войск з Аўганістана: мемарыяльная дошка Дзмітрыю Лазовіку

Трыццаць два гады прамінула з таго часу, як скончылася вайна ў Аўганістане, але боль яе і сёння пякучы. Жывуць тыя, хто ваяваў, хто помніць усё да дробязяў, жывуць маці загінулых, іх родныя і блізкія. Чым можна змераць тыя страты? Хібы толькі памяццю і шчырымі адносінамі да сапраўдных герояў, што мужна і да канца выканалі свій інтэрнацыянальны абавязак.

Сярод тых, хто не вярнуўся, і наш зямляк Дзмітрый Лазовік з вёскі Палонка. Сёння грамадскасць раёна, прадстаўнікі ўлады, настаўнікі і вучні Дварэцкай школы, у якой Дзмітрый вучыўся, урачыста адкрылі мемарыяльную памятную дошку ў гонар земляка-аўганца. Ініцыятарам устаноўкі дошкі стаў настаўнік географіі Дварэцкай сярэдняй школы, кіраўнік школьнага музея Сяргей Каско, яго намаганнямі гэта справа была даведзена да канца.

На адкрыцці прысутнічалі супрацоўнікі музея, з прывітальным словам воінам-аўганцам выступіла старшы навуковы супрацоўнік музея Алена Абрамчык.

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian