Рубрика: Навіны арганізацыі

Экскурсія для вучняў СШ№1 на выставе «Мастакі роднай зямлі»

Экскурсія прайшла сёння ў выставачнай зале музея. Тут рабяты пазнаёміліся з работамі мастакоў Дзятлаўшчыны, змаглі палюбавацца на цудоўныя палотны, дзе родны край, палі і лясы, кветкі і дрэвы мілай сэрцу зямлі.

Госці музея-вучні Лявонавіцкай школы

Сёння гасцямі музея сталі выхаванцы лагера адпачынку «Вясёлка», які працуе на базе Лявонавіцкай школы. Дзеці цікавіліся самымі старымі паштоўкамі, размешчанымі на выставе «Гісторыя навагодняй паштоўкі», але асаблівую ўвагу выклікалі самаробныя паштоўкі і сувеніры, якія...

Вучні Гезгалаўскай школы на выставе «Гісторыя навагодняй паштоўкі»

Сёння вучні Гезгалаўскай школы, якія адпачываюць у школьным лагеры, наведалі выставу «Гісторыя навагодняй паштоўкі». Рабят найбольш зацікавілі навагоднія сімвалы і паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.

Лагер «Эрудыт» на навагодняй экскурсіі

Сёння ў музей завіталі вучні гімназіі №1, якія падчас зімовых канікул наведваюць лагер «Эрудыт». Яны пазнаёміліся з выставай «Гісторыя навагодняй паштоўкі», паслухалі экскурсію пра гісторыю ўзнікнення і распаўсюджвання навагодніх і калядных паштовак.