Артыкулы

Гістарычныя і краязнаўчыя артыкулы пра Дзятлава і Дзятлаўшчыну

Першая згадка пра Жукоўшчыну датуецца 1449 годам, калі было атрымана ва ўладанне Міхалам Корсакам.  Корсакі – гэта адзін са старажытных родаў у Вялікім княстве Літоўскім. Яны мелі пячатку і герб з выявай двайнога якара. У Жукоўшчыне нарадзіўся такі прадстаўнік гэтага роду,  як Раймонд Корсак (1768 – 1817гг.), паэт, перакладчык, сябра аднаго з кіраўнікоў касцюшкоўскага паўстання Якуба Ясінскага, палкоўнік.

Неагатычны палац  збудаваны быў пры Эдмундзе Корсаку каля сярэдзіны ХІХ ст. і існаваў у Жукоўшчыне да канца 40-х гадоў XX ст.  Ён складаўся з двухпавярховага пяціаконнага галоўнага корпуса,  да простакутнага ў плане аб’ёму з правага боку была дабаўлена чатырохпавярховая квадратная вежа. Пры ўваходзе да палацу меўся ганак з двумя слупамі, якія трымалі вялікі балкон. З боку пяціаконнага фасада быў трохпавярховы рызаліт. Аднолькава як вежу, так і рызаліт вянчаў зубчаты зтык, а таксама вежачкі, характэрныя для неаготыкі.  Рызаліт, які меў невялікі ганак з балконам, на вышыні трэцяга паверха быў дэкараваны гербавым картушам. Палац быў размешчаны такім чынам, што галоўны фасад з балконам выдатна праглядаўся праз возера.

Вядома таксама, што ў 30-я г. ХХ ст. у палацы была асаблівая сістэма ацяплення: унутры  сцен былі хады, куды з печак, што меліся ў кожным пакоі, ішло цёплае паветра, дымок, які часта можна было бачыць, калі тапілі печы. З-за гэтага сцены з надворку былі цёплыя, прыхіліўшыся да іх можна было сагрэцца.  

У адным з пакояў на другім паверсе была шафа ў сцяне, якая адчынялася механізмам аўтаматычна.   Быў у палацы і пакой смеха з 4-ма ці  5-цю крывымі люстэркамі.

У 1940 – 1941 гады ў палацы размяшчалася школа, у гады  Ваялікай Айчыннай вайны  ён гарэў, а пасля яго ўзарвалі.

Пры Эдмундзе Корсаку быў закладзены модны ў сярэдзіне ХІХ ст. пейзажны парк,  які фармаваўся як залежны элемент маёнтка ад завода, сажалак. Бакавы фасад палаца глядзеў на “Вялікае возера пад млынком”. Паміж возерам, сажалкай і вежай палаца быў вялікі луг, на якім спраўлялі  дажынкі,  каляды.

Ад  трохпавярховага рызаліта з гербавым картушам ішла сцежка ў сад да чатырохкутнай лядоўні і ранжарэі – прыбудовы, дзе быў басейн з карпамі.

У 1869 годзе быў заснаваны вінакурны завод, які працаваў пры дапамозе пары. Гэта быў двухпавярховы мураваны будынак. Меліся два вінных склепы: адзін пад заводам, другі ў будынку свірна. Па-за заводам знаходзіўся конны прывад, а для падымання бульбы на гарышча будынка – калаўрот. Каля ўвахода мясцілася валоўня са скрынямі для брагі. Кватэра кантралёра была ў асобным доме і складалася з двух пакояў, кухні, сенцаў, каморы, прыбіральні. Завод працаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а пасля ў напалову зруйнаваным будынку была лазня.  Пасля вайны, калі пачалі ўсё адбудоўваць, цэглу са сцен  завода перавезлі ў в. Парэчча.

 З сядзібна-паркавага комплекса да цяперашняга часу захаваўся толькі парк. 

У першы тыдзень верасня ўрачыста адзначаюцца Дні Еўрапейскай спадчыны, прысвечаныя сядзібным паркам Беларусі.

Рамантычны свет беларускай дваранскай сядзібы даносяць да нас шматлікія захаваныя ў Беларусі маёнткі. Гаспадарчая дзейнасць, заняткі мастацтвам, балі, маскарады, паляванні, гулянні, сельскія святы, заняткі ў сядзібнай бібліятэцы, сама беларуская прырода нараджалі філасофска-сузіральніцкае ўспрыманне навакольнага свету, уплывалі на характар чалавека.

У ваколіцах Дзятлава знаходзіцца сядзіба Жыбартоўшчына,  якая звязана з імем славутага Ігната Дамейкі, філамата, вучонага-мінеролага, горнага інжынера, рэктара ўніверсітэта ў Санцьяга, нацыянальнага героя Чылі.

У гістарычных крыніцах маёнтак упершыню ўпамінаецца ў 1784 г. У  1812 г. уладальнікам маёнтка становіцца Ігнацій Казіміравіч Дамейка, рэгент галоўнага Трыбунала ВКЛ, маршалак шляхты Гродзенскага павета. У 1819 г. ім быў пабудаваны сядзібны дом – мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам.  Высокі паўпадвальны паверх зроблены з бутавага каменя, на адным з якіх высечаны надпіс: “1819 r.  Ignacy Domeyko”.   Фасады атынкаваныя, аддзяляюцца аконнымі праёмамі і  завершаны карнізам. Маёнтак быў складаным гаспадарча-вытворчым арганізмам з вялікай колькасцю пабудоў, а таксама ўключаў раллю, сенажаці, сады, гароды, сажалкі.

У канцы XVIII – пачатку XIX ст. у сваіх маёнтках землеўладальнікі рабілі паркі новага пейзажнага тыпу.  Пейзажны парк прадугледжваў самотнае сузіранне прыроды, гэтаму спрыялі і доўгія звілістыя дарожкі і   сцяжынкі сярод гаяў,  уздоўж сажалак.

Забудова парка была закладзена ў пачатку XIX ст. Асновай архітэктурна-ландшафтнага рашэння парку з’яўляецца сістэма штучных вадаёмаў, якія мелі дэкаратыўнае і гаспадарчае значэнне. Аднатыпнасць раўніннага  пейзажу кампенсавалася стварэннем трох сажалак шляхам узняцця вады невялікага раўчука пры дапамозе шлюзаў, што надавала тэрыторыі маёнтка асаблівую маляўнічасць. Парк, размешчаны ўздоўж сажалак, меў выцягнутую канфігурацыю і паркавы ландшафт фармаваўся ў арганічнай сувязі з сажалкамі.  Маляўнічы пейзаж вадаёмаў дапаўнялі масткі, альтанкі. Аснову парка складалі дрэвы мясцовых парод: ліпа, елка, клен, каштан, ясень, дуб.

З сярэдзіны XIX ст. была створана характэрная сістэма дарог, у якой асноўную ролю выконвала шырокая акружная дарога, да якой прымыкалі грунтовыя дарогі.  Такая сістэма дарог  была  характэрнай рысай у  сядзібна-паркавых ансамблях да першай чвэрці XX ст.

У маёнтку Жыбартоўшчына галоўная дарога існавала з боку Дзятлава. Ад сажалак дарога вяла да жылога дома, у в. Засецце дарога праходзіла праз маёнтак і была засаджана вярбой.  Вакол сажалкаў  былі пракладзены алеі. Усе дарогі былі грунтовыя.

Уладальнікі  маёнтка, маёмаснае становішча якіх пагаршалася з кожным годам, прадавалі частку земляў сялянам. А ў 1939 г. апошнія ўладальнікі  Ігнацій  і Марыя Дамейка  эмігрыравалі. Сямейны архіў быў перададзены мясцоваму жыхару.

Драматычнай была гісторыя маёнтка ў  гады Вялікай Айчыннай  вайны.  У 1941 г. у доме жылі немцы, на вуліцы рамантавалі баявую тэхніку. Гаспадарчы блок быў агароджаны калючым дротам,  там трымалі зняволенных і адтуль вазілі на растрэл партызанскія сем’і.

З 1944 г.  у доме быў размешчаны дзіцячы дом, з 1963 г. жылыя і гаспадарчыя пабудовы перададзены медыцынскім установам.

Такім чынам, да цяперашняга часу з сядзібнага комплекса Жыбартоўшчына захаваўся толькі жылы дом, фрагменты алей і 3 сажалкі.

Касцёл пабудаваны Казімірам Львом Сапегам у 1646 годзе, аб чым сведчыць надпіс на франтоне над франталам на лацінскай мове: “На славу Усемагутнага Бога і ў гонар Узнясення Прачыстай гэты храм збудаваў Казімір Леў Сапега, падканцлер ВКЛ, Слонімскі дзяржаўца 1646 Н.Х.”.
Казімір Леў Сапега (1609-1656), сын вядомага дзяржаўнага дзеяча Льва Іванавіча Сапегі, быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, затым працягваў адукацыю ў многіх еўрапейскіх універсітэтах. Правёў некалькі гадоў за граніцай, у Германіі, Францыі, Нідзерландах, Італіі. Ведаў восем еўрапейскіх мовах, часта выконваў дыпламатычныя даручэнні, быў адным з паслоў пры падпісанні Палянаўскага міру з Масквой (1634). Казімір Леў быў вядомым сецэнатам і бібліяфілам. Ён заснаваў юрыдычны факультэт у Віленскай акадэміі і падараваў туды Ружанскі кнігазбор – 3000 кніг. Падканцлер Сапега заснаваў многа храмаў і манастыроў, сярод іх выдатны ансамбль манастыра картузаў у Бярозе.
Высокімі мастацкімі якасцямі адзначаецца Дзятлаўскі касцёл. Ён належыць да самабытных помнікаў архітэктуры 1-й палове ХVІІ ст., у якіх спалучаюцца рысы рэнесансу, ранняга барока з рэшткамі готыкі. Храм аднафенавы – з паўцыркулярнай апсідай, бакавыя сцены рытмічна падзелены высокімі прамымі кантрфорсамі, паміж якімі прарэзаны вялікія аконныя праёмы з паўцыркулярнымі завяршэннямі. Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з паспалубкамі, якія абапіраюцца на масіўныя лапаткі. Фасад храма перабудаваны ў 1751 годзе, пасля пажару, у стыле “віленскага барока”: надстроены высокія ажурныя трохярусныя вежы, завершаныя маленькімі купаламі з каванымі крыжамі: паміж вежамі стромы фігурны франтон (калісьці ў ім змяшчаўся гадзіннік). Захаваўся першапачаткавы каменны партал з алебастравай ляпнінай у стыле ранняга барока. Карніз увенчаны кампазізыяй з картуша і дзвюх ваз па баках. Картуш мае форму глыбокай рамы з паўцыркулярным верхам у якой знаходзіцца гарыльеф Маці Божая з Дзіцём Ісусам – рэдкі ўзор каменнай пластыкі ранняга барока на Беларусі. На сценах касцёла намаляваны 10 абразаў-роспісаў. Але ўжо да пачатку ХVІІ ст. яны паасыпаліся. Драўляныя разьбяныя алтары, арган, абразы, партрэты Льва Сапегі і Гілярыя Палубінскага згарэлі ў час вялікага пажару Дзятлава ў 1743 годзе.
Цяперашні выгляд касцёл атрымаў пасля рэстаўрацыі ў 1751 годзе архітэктарам А.Асікевічам за кошт ваяводы навагрудскага Фаусціна Радзівіла і яго жонкі Барбары (родам з Завішаў). Тады выкананы сем алтароў са штучнага мармуру і дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера ў стылі ракако. У прэзбітэрыі знаходзіцца ансамбль з трох алтароў, злучаных аркамі. Галоўны алтар двух’ярусны. У ніжнім ярусе чатыры калоны, паміж якімі стаяць скульптуры св. Адальберта і св. Станіслава. Разьбяны гарыльеф у цэнтры

прадстаўляе на фоне воблакаў Бога-Айца ў папскай ціяры, які трымае перад сабою крыж з распятым Ісусам.
У другім ярусе, дэкараваным пілястрамі, карнізамі, кансолямі і вазамі, на воблаку паказана Маці Божая ў кароне. Алтарная кампазіцыя мае працяг на скляпенні ў выглядзе картуша з херувімамі і усевідушчым вокам.
Спалучаныя з галоўным алтаром двух’ярусныя алтары св.Марыі Магдалены і св. Барбары маюць па дзве калоны і скульптуры ўнізе і па карціне ў цэнтры абодвух ярусаў. Левы алтар змяшчае карціны “св. Магдалена” і “Узнясенне”, скульптуры св. Мікалая і св. Георгія. У правы – карціны “св. Барбара”, “св. Сямейства” і скульптуры св. Удальрыка, св. Фаўстына”.
Рысы ракако маюць алтары ў нефе касцёла: Маці Боскай Вострабрамскай, Ісуса, Георгія, Яна Непамука, а таксама амбон і картушы са скульптурнай групай “Водахрышча” і эпітафіяй Мікалая Фаўстына Радзівіла з яго партрэтам.
Мастацкае аздабленне касцёла нагадвае ляпніну касцёлаў Вільні і Слоніма і выканана пэўна майстрамі віленскай школы.

У мінулым годзе ў Дзятлаўскім музеі экспанавалася выстава “Халодная зброя” віцебскага калекцыянера Рамазана Махмудава. Нядаўна ён завітаў да нас з выставай “Агнястрэльная зброя”.
Адпраўной кропкай у гісторыі агнястрэльнай зброі можна лічыць вынаходніцтва пораху 3500 гадоў назад у Кітаі. Але ж афіцыйнай датай узнікнення лічыцца 14 стагоддзе.
Выкарыстанне энергіі пораху пачало новую эру ў ваеннай справе- з’яўленне артылерыі, а затым, у тым жа 14 стагоддзі, узнікненне асобнай галіны артылерыі - ручной агнястрэльнай зброі.

d0bfd183d188d0bad0b04

Да канца 15 стагоддзя асновай войска была цяжкаўзброенная конніца, якая складалася з узброенных халоднай зброяй рыцараў-феадалаў. У далейшым галоўным родам войск становіцца наёмная пяхота, узброенная агнястрэльнай зброяй. На пачатку свайго існавання новая зброя мела шмат недахопаў: страляла не трапна і на малыя адлегласці, была цяжкай і нязручнай. Да таго ж, у сырое надвор’е было складана падтрымліваць гарэнне фіціля, з дапамогай якога адбывалася ўзгаранне зараду.

Читать полностью эту запись »

Палац Радзівілаў – рэдкі помнік архітэктуры барока і ракако. Каменны будынак пабудаваны па фундацыі Дамініка і Мікалая Фаустына Радзівілаў у 1751 годзе на месцы разбуранай шведамі драўляна-земляной крэпасці К. Астрожскага. Архітэктар – Д. Фантана. Сядзібны комплекс уключаў: палац, гаспадарчыя пабудовы, парк.

Палац прадстаўляў сабою двухпавярховы прамавугольны будынак на высокім цокалі. Спачатку быў завершаны высокім вальмавым дахам і фланкіраваны па баках 2-х трох’яруснымі вежамі з шатровымі завяршэннямі.

Малюнак Н. Орды, 19 ст.

Малюнак Н. Орды, 19 ст.

На франтоне галоўнага фасада збераглася арнаментальна-геральдычная пластыка: ляпны гербавы картуш князёў Радзівілаў, партрэтныя гарэльефныя медальёны, звівы лісця, гірлянд, драпіровак і г.д. Па перыметры будынак апярэзаны міжпавярховым і завершаным карнізамі. Яшчэ у пасляваенны час у нішах знаходзіліся скульптуры. Воблік палаца значна сказіўся стварэннем сучасных прамавугольных вокнаў. Раней яны мелі ўрачыстую арачную форму, сляды якой яшчэ можна заўважыць на будынку. Вуглы будынка ўмацаваны контрфорсамі – верагодна рудзіментамі старажытнага замка.

Планіроўка палаца традыцыйна была анфіладная. Цэнтральнае месца займала двухмаршавая лесвіца, якая вяла да параднай двухсветлавай залы. Пад будынкам размяшчаліся падвалы, перакрытыя цыліндрычным скляпеннем, і кацельня, якая ацяпляла палац унутрысценнымі дымаходамі.

У канцы 18 ст. вакол палаца быў разбіты парк у англійскім стылю. Парк упрыгожвала архітэктура малых форм: масткі, павільёны і г.д.

Пасля ўдзелу апошняга ўладальніка Дзятлава Адама Солтана ў паўстанні 1831 года, палац перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. Спачатку быў прыстасаваны пад шпіталь, потым пад кавалерыйскую казарму. На пачатку 20 ст. у палацы размяшчалася двухкласная школа у 30-я гады – сіроцкі дом для дзяўчынак. У пасляваенны перыяд і да апошняга часу – пад медыцынскую установу.

Читать полностью эту запись »

Записи по-свежее »