Рубрика: Выстаўкі

Выстаўка «Велікодны куліч»

На выстаўцы  пабывалі  вучні  Жукоўшчынскай школы. Яны з задавальненнем паслухалі расказ пра тое, як нашы продкі рыхтаваліся да Вялікадня, як святкавалі яго, якіх традыцый і абрадаў прытрымліваліся.  Найбольш рабят захапілі  ручныя  велікодныя вырабы, што...

На выстаўцы «Свет вялікіх папугаяў»

Сёння на выстаўцы пабывалі выхаванцы дзіцячага садка №2. Яны з захапленнем разглядалі птушак, дзівіліся з іх прыгажосці і зычнага голасу, выбіралі  папугая, які найбольш спадабаўся. Выйшлі  рабяты з музея ў добрым настроі.

На выставе «Велікодны куліч»

Сёння на выставу «Велікодны куліч» завітала аддзяленне  дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык». Выстава здзівіла наведвальнікаў яркасцю фарбаў, разнастайнасцю вырабаў, багатай фантазіяй тых, хто яе ствараў.

Выстава «Спаленыя вёскі Дзятлаўшчыны-сімвал вечнай памяці і смутку»

У музеі распачала работу выстаўка, прысвечаная 75-й  гадавіне трагедыі  Хатыні. Выстаўка  дэманструе матэрыялы, якія расказваюць пра хатынскія падзеі  1943 года, а таксама пра спаленыя вёскі Дзятлаўскага раёна.

Выстаўка М.Несцярэўскага «Абліччы знакамітых землякоў»

У сярэдзіне лютага ў музеі пачала працаваць выстаўка партрэтаў Мікалая Несцярэўскага «Абліччы знакамітых землякоў», прысвечаная Году малой радзімы. Аўтар стварыў на працягу сямі гадоў каля трох дзясяткаў партрэтаў, на якіх прадстаўлены ўладальнікі Дзятлава, дзеячы...