Урачыстае ўручэнне пашпартоў
У рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” 15 сакавіка ў Дзятлаўскім музеі адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў маладым грамадзянам раёна. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўлады раёна, Дзятлаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў , Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Дзятлаўскай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”.
Маладыя людзі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення пашпарта, атрымалі віншаванне ад старшыні Дзятлаўскага райвыканкама І.І.Крахмальчыка і музычны падарунак ад выкладчыкаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.