Анішчык Віктар Міхайлавіч

Анішчык

Нарадзіўся у г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна. У 1967 г. скончыў фізічны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру пры кафедры фізікі цвёрдага цела. Яшчэ студэнтам В.М.Анішык заняўся даследаваннем структуры і электрычных уласцівасцей вісмуту. Здабытыя звесткі аб электрычнай прыродзе гэтага паўметалічнага крышталя і склалі аснову кандыдацкай дысертацыі, якую абараніў у 1971г. Стажыраваўся ў ЗША (1974) і Англіі (1982).

У сярэдзіне 70-х гадоў Віктар Міхайлавіч асвоіў новы напрамак у фізіцы цвёрдага цела – іонна-прамянёвую мадыфікацыю крышталяў, выканаў цыкл работ па даследаванню ўласцівасцей іонна-імплантаваных металічных плёнак, а таксама пераходных металаў і сплаваў на іх аснове. Выяўлены эфект доўгадзеяння іграе істотную ролю у практычным прымяненні іоннай імплантацыі для змацавання дэталей машын і механізмаў. В.М.Анішчык адкрыў структурна-фазавыя пераўтварэнні пры імплантацыі, якія кантралююць механічныя ўласцівасці тэхнічна важных металаў і сплаваў. Атрыманыя навуковыя і практычныя вынікі далі штуршок да напісання паспяхова абароненай у 1990г. дысертацыі, за што яму прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук, а ў 1991г. прысвоена вучонае званне прафесара.

В.М.Анішчык апублікаваў звыш 150 навуковых работ, напісаў (у суаўтарстве) вучэбны дапаможнік “Структурны аналіз”, выдаў шмат метадычных дапаможнікаў  па крышталаграфіі, іоннай імплантацыі і дыфракцыйных  метадах даследавання структуры. Падрыхтаваў 10 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук, арганізаваў міжвузаўскі цэнтр структурных даследаванняў, кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі “Цвёрдацельныя пераўтваральнікі робататэхнічных сістэм”.

В.М.Анішчык член экспертнага савета ВАК, член вучоных саветаў БДУ, ІФТТ АН Беларусі, член Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў.

Педагагічная і грамадская дзейнасць В.М.Анішчыка адзначана знакам “Выдатнік народнай адукацыі”, ён узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства вышэйшай адукацыі і рэктарата Белдзяржуніверсітэта.

Читайте также: