Юбілей Петрыкевіча Міхаіла Фёдаравіча- першага дырэктара Дзятлаўскага краязнаўчага музея

4 жніўня ў музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай стваральніку і першаму дырэктару Дзятлаўскага краязнаўчага музея. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Дзятлаўскага райвыканкама, родныя Міхаіла Фёдаравіча, сябры сям’і Петрыкевічаў, жыхары горада, госці з  Ліды, Слоніма, Гродна, Мінска, Масквы. На адкрыцці гучалі шчырыя словы ўдзячнасці першаадкрывальніку краязнаўчай работы на Дзятлаўшчыне, вершы, песні беларускіх і расійскіх бардаў. Ганаровае права адкрыць дошку было прадастаўлена сыну Міхаіла Фёдаравіча Валерыю Міхайлавічу Петрыкевічу і яго ўнучцы Таццяне.

Читайте также: