Госці музея з горада Абаяні Курскай вобласці

Сёння наш музей наведалі госці з горада Абаяні Курскай вобласці: кіраўнік адміністрацыі горада  і раёна Жылін Віталій Мікалаевіч са сваей камандай. Для іх была праведзена аглядная экскурсія па залах музея. Асаблівая ўвага была нададзена ваеннай гісторыі Дзятлаўшчыны. Госці павіншавалі дзятлаўчан са святам Незалежнасці і пажадалі поспехаў і росквіту людзям і нашай старажытнай зямлі.

Читайте также: