Да 75-годдзя Гродзенскай вобласці

Дзятлаўшчына ў 1990-я гады (працяг)

Да 75-годдзя Гродзенскай вобласці

Дзятлаўшчына ў 90-я гады 20 стагоддзя

У 90-я гады вялікая ўвага надаецца забеспячэнню пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў. Удалося зберагчы некаторыя льготы і выдаць дапамогу гэтым людзям. Была аказана дапамога жыхарам 44 населеных пунктаў раёна, якія забруджаны чарнобыльскай радыяцыяй.

На 1997 год у раёне функцыянуе 18 сярэдніх, 8 базавых, 22 дашкольныя ўстановы, 1 пачатковая школа, 2 дамы дзяцей і юнацтва, 3 вучэбна-вытворчыя камбінаты, дзятлаўская спартыўная школа, база юных турыстаў, ПТВ №191. Пры школах дзейнічаюць 17 спартзалаў, 23 гімнастычныя комплексы.

Лячэбную і прафілактычную работу праводзяць 35 медыцынскіх устаноў, у тым ліку 4 бальніцы, 5 амбулаторый, 26 ФАПаў, рэспубліканскія санаторыі “Наваельня” і “Радон”, дзіцячы санаторый “Ластаўка”,  дзіцячы аздараўляльны цэнтр “Баравічок”, дом адпачынку “Рэчанька”.

З кожным годам становіцца больш насычаным культурнае жыццё. Дзейнічаюць 30 клубных устаноў, 50 бібліятэк, 6 дзіцячых музычных школ, музей народнай славы ў г.п.Дзятлава. Пры гэтых культурных установах працуюць 224 гурткі мастацкай самадзейнасці і аб’яднанні па інтарэсах, 33 фальклорныя калектывы, хор ветэранаў вайны і працы пры РДК, калектывы Казлоўшчынскага ПТВ №191, вёсак Погіры і Ахонава носяць ганаровае званне “народны”. Іх добра ведалі на Дзятлаўшчыне і за межамі раёна. Пастаянна праводзіліся  фестывалі фальклору  “Дзятлаўскае падвор’е”, святы вёсак і вуліц, дні памяці, конкурсы аматарскіх аб’яднанняў і маладых выканаўцаў.

Праграма “Здароўе”, якая была прынята  на пачатку 90-х гадоў, актывізавала спартыўнае жыццё. У раёне налічвалася 22 спартыўныя залы, 3 стадыёны, 11 футбольных палёў, 2 хакейныя і 4 гарадошныя пляцоўкі, адзін  25-метровы і 6 міні-басейнаў, 24 фізкультурна-аздараўленчыя пакоі.

Уся Беларусь ведала тады імя  Міхаіла Жалабоўскага, майстра спорту міжнароднага класа, удзельніка алімпіяды ў Мехіка, чэмпіёна СССР па бегу. Майстар спорту Галіна Барук, кандыдат у майстры спорту Алена Губко годна абаранялі гонар Беларусі на міжнародных спаборніцтвах на лёгкай атлетыцы.

Актыўна працаваў у Дзятлаве шахматна-шашачны клуб. Яго кіраўнік, кандыдат у майстры спорту па рускіх шахматах Ю.М.Чайкоўскі, з’яўляўся суддзёй рэспубліканскай катэгорыі. Шмат гадоў быў членам зборнай каманды Беларусі па шахматнай кампазіцыі С.П.Цырулік.

Юныя хакеісты Дзятлаўшчыны таксама станоўча паказалі сябя ў тыя гады. Яны ўдзельнічалі ва Усесаюзных спаборніцтвах на прыз кубка “Залатая шайба” ў г. Горкі ў 1980 г. Каманда г.п. Казлоўшчына па міні-футболу ў 1995-1996 г.г. стала прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў, а футбольная каманда “Харчавік” гэтага ж пасёлка заваявала кубак вобласці па футболу сярод мужчын. Футбольная каманда г.Дзятлава стала чэмпіёнам вобласці ў другой лізе.

Паспяхова выступалі каманды раёна па лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе, баскетболе, валейболе, шашках.

СШ№2 Спартыўная зала 1990-я гады

Читайте также: