Да Міжнароднага дня роднай мовы

Паважаныя сябры! Віншуем вас з Міжнародным днём роднай мовы. Размаўляйце на роднай мове. Яна наша, Богам дадзеная, продкамі ўзгадаваная, святая і вечная.

А ў якасці падарунка для вас – пераклад верша вядомага рускамоўнага паэта Дзятлаўшчыны Яўгена Мацвеева.

Беларуская мова

Белорусский язык – “беларуская мова”,

Голас продкаў-славян я ў табе пазнаю

Так чаруе тваё першароднае слова,

Як прарочыя гуслі пра нешта пяюць.

Можа быць, пра адвечную долю-нядолю

Ці ад слёз і крыві пачарнелы прастор.

І гарэла яна, і стагнала ад болю,

Ды жывая ізноў, усё змагла перажыць.

Захад скрозь рабаваў, лезлі орды з усходу,

Гнулі ўлады, нядоля і невуцтва груз.

Не зламаны народ – у брацтве сілы вытокі.

Быццам казачны дуб наша Белая Русь.

Дык аб чым жа сумуюць прарочыя гуслі?

Мова спеўная, у вуснах так рэдка гучыш.

Або з “аистом» разам, па-тутэйшаму з “буслам”

Паляцела ў глухмень, дзе крыніцы-ключы?

Нават дуб векавы з валатоўскай выправай

Без трывалых асноў можа бура зламаць.

Не эфірны “пясняр” мусіць пець “калыханку”,

А святы запавет з вуснаў маці гучаць.

(з кнігі “Пакажа сэрца мне дарогу”)

Читайте также:

BelarusianEnglishRussian